Запрашаем у Гродна на канферэнцыю АПБ "Птушкі штодня-2020" у перадапошнія зімовыя выходныя

Чарговая канферэнцыя Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) адбудзецца ў Гродна ў суботу-нядзелю 22 -23.02.2020. Сустрэча з сябрамі і аднадумцамі з усёй Беларусі, цікавыя прэзентацыі і фільм, магчымасць набыць сувеніры і вызначальнікі, майкі-цішоткі і налепкі і іншыя сувеніры з птушкамі + сапраўдная вясновая экскурсія на птушак чакаюць Вас!

Праграма канферэнцыі

Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ

“Птушкі штодня - 2020

Кафэ “Мішутка”, Гродзенскі заапарк, вул. Ціміразева,11  г.Гродна

22 лютага, субота

10.00-10.20. Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі

 

10.20-10.30  Адкрыццё канферэнцыі

10.30-11.05 “Ахова птушак Бацькаўшчыны (АПБ) ў 2019 годзе” – Аляксандр Вінчэўскі (АПБ, Мінск)
11.05-11.40 “Глушэц – сымбаль старых бароў і Птушка 2020 году ў Беларусі” - к.б.н. Мікалай Чэркас (Белавежская пушча, Ляцкія)
11.40-12.10   “Самыя цікавыя назіранні птушак на Гарадзеншчыне ў 2019 годзе” – Дзьмітры Вінчэўскі (сайт АПБ “
Птушкі штодня” / Клуб200 АПБ, Гродна)

12.10-12.30   Перапынак на каву і гарбату.
12.30-13.00 Афіцыйная частка. Справаздача Савета аддзялення і Рэвізійнай камісіі за 2019 год і план дзейнасці на 2020 год.
13.00-13.30 “Палявыя луні зімой у Беларусі: чаму самцы і самкі паляююць па-рознаму?” – Дзьмітры Вінчэўскі (сайт АПБ “
Птушкі штодня”, Гродна)
13.30-13.40  Агульнае фота ўдзельнікаў канферэнцыі.


13.40-14.40  Абед. Комплексны абед - 6 руб.


14.40-15.25 “Краіна тысячы буслоў” – дакументацыйны фільм.
15.25-15.40  Вольны мікрафон.
15.40-15.50 Закрыццё канферэнцыі.

з 18.00  Урачыстая вячэра для запрошаных дарослых узельнікаў канферэнцыі. 
Кошт удзелу – 25 руб.

Кантакты з аргкамітэтам:

Андрэй Храмогін  +375 33 624 08 93; Дзьмітры Вінчэўскі +375 33 688 75 89; Віталь Гуменны +375 292 84 23 91

У праграме магчымыя змены!
Падчас канферэнцыі можна будзе набыць найлепшыя вызначальнікі птушак, налепкі, майкі-саколкі і інш. + аплаціць сяброўскія складкі ці далучыцца да АПБ.

птушкі

23 лютага, нядзеля
10.30-16.00. Пачалася актыўная міграцыя гусей, кулікоў і вераб’іных - палявая экскурсія на птушак (з абедам) у заказнік “Гродзенская Свіслач”.
Для тых, у каго няма ўласных, могуць быць выданы вызначальнікі і біноклі на час экскурсіі.

Запісвайцеся на экскурсію ў Аргкамітэце да 21.00 пятніцы!

Экскурсія будзе адбывацца пад кіраўніцтвам дасведчаных арнітолагаў і бёдуотчараў з трубамі.
Ад’езд на аўтамабілях арганізатараў або ўласных са стаянкі на вул.Падольная насупраць дома 8.

 

Здымкі птушанят касматаногага сыча і качак на балоце Грайна - Дзьмітрыя Вінчэўскага

 

Дадатак Памер
Праграма канферэнцыі для друку319.5 КБ 319.5 КБ