Надзвычайна вялікая колькасць выпадкаў другога гнездавання ў сезоне ў сокала-пустальгі

сокал-пустальга

Хаця ў многіх дробных і сярэдняга памеру птушак выпадкі падвойнага гнездавання могуць быць частымі і шырока распаўсюджаны, з павелічэннем памераў цела і адпаведна часу на адзін цыкл гнездавання яго імавернасць значна змяншаецца. Аднак тое, што яно магчымае і можа сустракацца (хаця толькі ў асобныя сезоны) параўнальна часта нават у драпежных птушак, адзначылі венгерскія даледчыкі.

Пад час маніторынгу ў 1995-2024 гг. гнездавой папуляцыі сокала-пустальгі (Falco tinnunculus) у Венгрыі таксама адсочваліся і выпадкі магчымага другога гнездавання ў тым самым сезоне. Упершыню другія вывадкі ў сакалоў атрымалася даказаць у 2020-м годзе. У 2023-м, калі ў краіне быў надзвычай добры год для палёвак (асноўнай ежы сокала-пустальгі) і была адзначана іх высокая шчыльнасць, другі вывадак змаглі вывесці ажно 42 (11%) з 347 пар віда, за якімі вяліся назіранні. Прычым амаль усе падобныя выпадкі адбыліся ў гнездавых скрынях (n=39), і толькі ў 3 выпадках гэта былі гнёзды іншых відаў птушак, якія занялі сокалы.

Аказалася, што пасля мяккай зімы ў добры на здабычу год, самыя раннія партнёры спрабавалі другое гнездаванне ў сезоне. Такія пары не шукалі іншых месцаў для размнажэння і ўсе без выключэння занял для другога гнездавання тыя ж месцы, дзе ў іх адбылося першае ў сезоне. Цікава, што большасць падобных пар пачала адкладваць другія кладкі ў час, калі з гнязда яшчэ не выляцелі іх першыя ў сезоне вывадкі. У сярэднім, другія кладкі пачаліся за 2 дні да вылета апошніх, самых малодшых птушанят з першага вывадка.

Гэтыя назіранні кажуць пра тое, што сокалы стараліся максімальна павялічыць свой поспех размнажэння (колькасць птушанят, якія сталі на крыло), а не кампенсаваць тэарэтычна магчымыя невялікія першыя кладкі.

Крыніца: Szabolcs Solt, László Kotymán, Éva Horváth, Tibor Szép. 2026 Extreme number of second clutches in Common Kestrels (Falco tinnunculus) in HungaryOrnis Hungarica 34:1 DOI: https://doi.org/10.2478/orhu-2026-0015

Паводле https://reference-global.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак яго ж

 

На гэтую тэму:

Топ-10 открытий благодаря 10 сезонам on-line трансляций с гнёзд сокала-пустельги

Гісторыі гарадзенскіх сакалоў: шчаслівыя і не вельмі

ПАЛЯВАННЕ ЗВЫЧАЙНАЙ ПУСТАЛЬГІ (FALCO TINNUNCULUS) У Г.ГРОДНА І НАВАКОЛЛІ

Фейсбук помог обнаружить сокола-пустельгу из Беларуси … в Ливии!

Генетычнае параўнанне гарадзкіх папуляцый звычайнай пустальгі (Falco tinnunculus)

Самцы пустельги с возрастом cтановятся светлее и размножаются успешнее