У гняздзе белых буслоў знайшлі 151 актыўнае гняздо вераб’ёў розных відаў

гняздо белых буслоў

Белы бусел (Ciconia ciconia) - шырока распаўсюджаны від у Балгарыі, які характарызуе высокая пластычнасць і адаптыўнасць да антрапагеннага асяроддзя. У апошнія дзесяцігоддзі доля гнёздаў, якія буслы будуюць на слупах электраперадачы, комінах і іншых штучных структурах, створаных чалавекам, значна павялічылася. Аднак акрамя саміх буслоў, іх гнёзды могуць выкарыстоўвываць для гнездавання і іншыя віды птушак, і звычайна гэта розныя віды вераб’ёў.

У Балгарыі распаўсюджаны 4 віды вераб’ёў, тры з якіх сустракаюцца выключна ці амаль выключна ў паселішчах чалавека (дамавы (Passer domesticus), палявы (P. montanus) і чарнагруды (P. hispaniolensis)), а таксама каменны верабей (Petronia petronia), які падобных біятопаў звычайна пазбягае.

20 чэрвеня 2025 г. у в. Bratya Kunchevi (рэгіён Stara Zagora, Цэнтральная Балгарыя) адбылася аварыя, пад час якой аўтамабіль збіў электычны слуп з актыўным гняздом белых буслоў. Пад час разбору гнездавога матерыялу гэтага гнязда, якое звалілася разам са слупом, арнітолагі знайшлі 151 гняздо чарнагрудых і дамавых вераб’ёў унутры буслінага! Увосень папярэдняга году гняздо буслоў на гэтым жа слупе амаль цалкам згарэла і вясной 2025-га птушкі адбудавалі яго.

У выніку ратавальнай аперацыі пасля аварыі бусляняты выжылі, а вось у вераб’ёў было пашкоджана шмат кладак і загінула мноства птушанят. Дзякуючы гэтаму выпадку стала лепш зразумела важная роля гнёздаў белага бусла для іншых відаў птушак, якія насяляюць антрапагеннае асяроддзе ў Балгарыі.

Крыніца: Petrov R, Dimitrova T, Mironova K (2026) Commensal nesting of White Storks (Ciconia ciconia), Spanish Sparrows (Passer hispaniolensis) and house sparrows (Passer domesticus). Biodiversity Data J 14: e184202. https://doi.org/10.3897/BDJ.14.e184202

Паводле https://bdj.pensoft.net падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак - Юлия Якимчик

 

На гэтую тэму:

Гнёзды белых буслоў “павялічваюцца” на 60 кг штогод

Будучыня белых буслоў – наша смецце?

Белыя буслы: звалкі лепш, чым доўгія пералёты

У Латвіі за знішчэнне гнязда белага бусла віноўны заплаціць 15 тысяч эўра штрафу