Жыхар Латвіі згодна з выракам адміністрацыйнага суда за мэтавае знішчэнне гнязда белага бусла (Ciconia ciconia) з птушанятамі павінен заплаціць 15 тысяч эўра штрафу і адпрацаваць 140 гадзін на грамадзка-карыснай працы. Ён прызнаў сваю віну і не збіраецца абскаржваць судовы вырак.
Летам мінулага году ў стане алкагольнага ап’янення мужчына спецыяльна залез на дах свайго дому і скінуў з яго гняздо буслоў, у якім у той момант знаходзіліся 3 птушанят. Яны загінулі ад атрыманых траўмаў пасля падзення гнязда на зямлю.
У панядзелак адбылося судовае паседжанне з разборам гэтага злачыну і ва ўзасадненні свайго рашэння суд сцвердзіў, што сваімі дзеяннямі грамадзянін нанёс значную шкоду латвійскай прыродзе.
Паводле апошніх ацэнак, у Латвіі гняздуюць штогод прыкладна 10 тысяч белых буслоў, а гэта каля 4% сусветнай папуляцыі віда. Шчыльнасць гнездавання ў краіне, аднак, вельмі высокая – у сярэднім пр. 65 буслоў на 100 кв км і гэты паказчык адзін з самых высокіх у Еўропе.
Паводле www.polsatnews.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак яго ж
На гэтую тэму:
Галубевод за атручванне сокала-падарожніка трапіць у турму
Замураваныя свіргулі – фінал судовага працэсу ў Лодзі
Польшча ўжо не першая па колькасці белых буслоў?
Гнёзды белых буслоў “павялічваюцца” на 60 кг штогод
Самец белага бусла 16 гадоў вяртаецца да сваёй самкі-інваліда
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ