Суд горада Dielsdorf (недалёка ад Цюрыха, Швайцарыя), прызнаў мужчыну віноўным у шматлікіх выпадках жорсткага абыходжання з жывёламі пасля таго, як была даказана яго віна ў спецыяльным атручванні голуба для таго, каб забіць з яго дапамогай драпежную птушку. Гэта першы падобны прысуд з рэальным турэмным тэрмінам за атручванне драпежнай птушкі ў Швайцарыі і прыродаахоўныя арганізацыі маюць надзею, што гэты прыклад дапаможа прыпыніць хвалю падобных злачынстваў.
42-х гадовы швайцарац быў арыштаваны пасля таго, як у жніўні 2015 году выкарыстаў забаронены і нелегальна завезены ў краіну пестыцыд і ўвёў яго ў аднаго са сваіх 200 галубоў, пасля чаго выпусціў таго з галубятні лятаць. Як ён і планаваў, голуб быў злапаны і з’едзены сокалам-падарожнікам (Falco peregrinus), пасля чаго хутка памёр ад атруты.
Паводле паведaмленняў мясцовай прэсы, швайцарац быў чальцом групы галубеводаў, якія праводзілі спаборніцтвы на найдаўжэйшае знаходжанне (завісанне) галубоў у паветры на грошы.
Негледзячы на апраўданні, агучаныя адвакатам, пра неабходнасць абароны галубоў, суд прысудзіў галубевода да 11 месяцаў турэмнага зняволення і штрафу 4 тысячы швайцарскіх франкаў.
Партнёр асацыяцыі BirdLife у Швайцарыі, арганізацыя SVS, працуе над тым, каб раскрываць забойствы сакалоў у Цюрыху. З гэтай мэтай у многіх месцах былі ўсталяваныя он-лайн камеры, адна з якіх і паказала як пасля спажывання атручанага галуба сокал памёр.
Хіста Граўзэр (Chista Glauser), намесніца дырэктара SVS, сказала: "Атручванне сокалаў-падарожнікаў, якія размнажаюцца параўнальна няхутка – наша праблема некалькі апошніх гадоў. У некаторых нашых гарадах папуляцыя гэтых прыгожых птушак скарацілася прыкладна напалову”. Таму таварыства вітала судовы вырак і выказвае надзею на тое, што ён паслужыць перасцярогай іншым галубеводам.
Паводле www.ibtimes.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак маладога сокала-падарожніка з www.nathistoc.bio.uci.edu
На гэтую тэму:
Калекцыянер птушыных яек не зможа шкодзіць птушкам бліжэйшыя 10 год
У Брытаніі асуджаны калекцыянер яек - рэцыдывіст
У Польшчы застрэлены малады чэшскі арол-маркут
6 асуджаных за смерць свіргулёў
Замураваныя свіргулі – фінал судовага працэсу ў Лодзі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
546 (госць) - 11.07.2016 - 18:32
добрая навіна! Толькі Хіста …
добрая навіна! Толькі Хіста - зам. дырэктара SVS (deputy CEO of SVS, Chista Glauser), дырэктар Werner Mueller - стары сябра АПБ, быў нават у Беларусі.
Harrier - 11.07.2016 - 18:37
In reply to добрая навіна! Толькі Хіста … by 546 (госць)
Дзякуй, паправіў.
Дзякуй, паправіў.