Першы абвінаваўчы прысуд супраць фермы ветракоў

 Міністэрства юстыцыі ЗША абвесціла пра першае паспяховае судзебнае пераследаванне энергетычнай кампаніі, дзейнасць якой прывяла да гібелі шматлікіх птушак на фермах ветракоў. 

Згодна з судзебным выракам, заснаваным на дзеянні Акта па ахове мігрыруючых птушак (Migratory Bird Treaty Act (MBTA)), кампанія Duke Energy была аштрафаваная на $1 мільён з-за гібелі 163 дзікіх птушак на двух фермах ветракоў гэтай кампаніі ў Вайомінгу, для якіх атрымалася сабраць адпаведныя доказы. Сярод загінулых птушак 14 арлоў-маркутоў (Aquila chrysaetus), а таксама іншыя драпежныя і вераб’іныя птушкі.

Гэта першы выпадак у Свеце, калі энергетычная кампанія праз судовае рашэнне адкажа за гібель птушак. Пад дзеянне Акта па ахове мігрыруючых птушак падпадаюць больш за 1000 відаў з Новага Свету адпаведна з дамовамі з Вялікабрытаніяй (для Канады), Мексікай, Японіяй і Расіяй. 

Суд знайшоў, што кампанія не зрабіла усіх магчымых адпаведных дзеянняў, каб перадухіліць смяротныя сутыкненні птушак з вінтамі турбін на працягу 2009-13 гг.. Служба дзікай прыроды ЗША (US Fish and Wildlife Service (USFWS)) некалькі разоў дасылала кампаніі свае папярэджанні, аднак яны былі праігнараваныя.  У сакавіку 2012 году USFWS апублікавала дабраахвотныя аператыўныя інструкцыі для энергетычнай індустрыі, якая займаецца усталяваннем і эксплуатацыяй ветраэнергетычных сістэм, аднак дагэтуль няма адзінай федэральнай сістэмы дазволаў, якія б выдаваліся на ўсталёўку ветракоў толькі для адпаведна правераных месцаў, а потым бы адпаведным чынам устаўваліся б, працавалі і наглядаліся б. Таму ў практыцы паліцыя не можа кантраляваць і перашкаджаць рэалізацыі неадпаведна падрыхтаваных заявак. 

Пад час дасудовага раследавання Duke Energy дабраахвотна супрацоўнічала з прадстаўнікамі USFWS і пачала прымаць меры да недапушчэння падобных інцыдэнтаў у будучыні. 

Цікава, што іншая амерыканская канструктарская кампанія SheerWind, Inc, нядаўна абвесціла пра стварэнне тэхналогіі INVELOX technology, якая дазваляе змяшчаць вінты турбін на або ніжэй узроўню паверхні зямлі. Такім чынам эфектыўна змяншаецца небяспека іх сутыкненняў з прадстаўнікамі дзікай прыроды. Хаця і для ветракоў такога тыпу ўсё роўна патрэбна пабудова высокіх вежаў-аснаванняў, аднак іх памеры змяншаюцца ўдвая, таксама як і памеры вінтоў. 

Паводле www.birdwatch.co.uk  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага

 

На гэтую тэму:

НА ВЯТРАКАХ ГІНЕ ЎСЁ БОЛЬШ ПТУШАК І КАЖАНОЎ

ГУСІ ЗДОЛЬНЫЯ АБЛЯТАЦЬ ВЕТРАНЫЯ ЭЛЕКТРАСТАНЦЫІ

ЗНАЧНАЯ ПЕРАМОГА НА КАРЫСЦЬ ПТУШАК

Арлы, спадарожнікі і ветракі

Птушкі і ветраныя электрастанцыі

Ветраныя турбіны маюць кепскі для прыроды колер?

Comments

 Ветряная турбина под поверхностью земли? Звучит как-то сумазбродно. Интересно, в какое время суток чаще происходят столкновения. Если ночью, то проще устанавливать прожекторы подсветки или какие-нибудь мигающие диоды на лопастях....

 Можна паглядзець па спасылцы рэкламны 1,5 хвілінны фільмік - я не інжынер, але выглядае праўдападобна. Вось маленьькі здымачак такой турбіны-генератара:

 А наконт часу сутак - працуючы вятрак прыцягвае насякомых, бо награваецца. Таму гінуць і птушкі, і кажаны, бо ляцяць да яго паляваць. Па іншых спасылках пад артыкулам можна прачытаць больш.

Технологии будущего! Если это действительно так энергоэффективно, как в данной статье, то по идее, такие турбины можно устанавливать и у нас в Беларуси, даже в слабых по силе ветров регионах. Однако вижу пока один недостаток - направление ветра. Походу турбина неповорачиваемая, значит улавливать может только менее 50% окружности и при перемене направления ветра одна воронка неэффективна. А три это дороговато. Но идея интересная. Уже хочу опробовать у себя на участке :))