Унікальны праект па забеспячэнню дарослых арлоў-маркутоў (Aquila chrysaetos) спадарожнікавымі перадатчыкамі пачаўся ў Паўночнай Швецыі. Асноўная мэта праекту – папярэдзіць шкоднае для гэтых вялікіх драпежных птушак размяшчэнне “ветраных фермаў”.
Даследчыкі са Шведзкага ўніверсітэту сельскагаспадарчых навук (SLU) такім чынам настроілі перадатчыкі, што сігнал на спадарожнікі ідзе раз на гадзіну ў светлы час сутак, такім чынам можна будзе праз нейкі час атрымаць даволі дакладныя мапы выкарыстання арламі сваіх гнездавых тэрыторый, а таксама месцаў зімоўкі. Перадатчыкі ўжо працуюць на шасці дарослых птушках, аднак мэтай ёсць павесіць іх на 20 дарослых арлоў на 10 тэрыторыях. На пяці з іх запланаваная пабудова фермаў ветракоў, а на пяці – не.
"Мы спадзяемся, што зможам вызначыць самыя наведваемыя птушкамі месцы. Калі мы гэта зробім, бяспечнае для маркутоў размяшчэнне “ветраных фермаў” стане магчымым.” – сказаў Тым Хіпкіс (Tim Hipkiss) з SLU. "Ніхто да нас не лавіў жывых маркутоў у Швецыі, і, хутчэй за ўсё, нават у Еўропе. Таму многія калегі думалі, што нічога ў нас не атрымаецца”.
Але дзякуючы падтрымцы экспертаў з ЗША адлоў і забеспячэнне арлоў перадатчыкамі стала магчымым. Для гэтага выкарыстоўвалася прынада з дадатковай ежы, якая выкладвалася нейкі час проста так, а потым каля такіх месцаў хаваўся назіральнік з сеткай. Калі арол быў адлоўлены, прымацаваць перадатчык на яго спіну было ўжо параўнальна лёгкай справай і займала каля паловы гадзіны.
Перадатчык прымацоўваецца як заплечнік з дапамогай тэфлонавай стужкі і не перашкаджае птушцы. У мінулым годзе такім жа чынам сачылі за пяццю маладымі маркутамі. Яны паспяхова вылецелі з гнёздаў і адляцелі на новыя паляўнічыя тэрыторыі дзесяткі кіламетраў ад гнёздаў, у якіх з’явіліся на свет.
Здымак з www.kiwiphoto.com
www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Птушкі і ветраныя электрастанцыі
Ветраныя турбіны маюць кепскі для прыроды колер?
Турбіны коштам арлоў не будуюць
Не – энергіі коштам жыцця птушак
Сочым за арламі-вужаедамі дзякуючы спадарожнікам
Сокалы прыляцелі ў Афрыку са спадарожнікавымі перадатчыкамі на спінах
Стэпавы арол пад наглядам спадарожнікаў
Сокалы Элеаноры пад назіраннем спадарожнікаў
Высокія тэхналогіі дапамогуць захаваць птушак
Найстарэйшы арол знойдзены мёртвым
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
EvaPolna - 01.11.2010 - 20:03
Привет автору. Хотелось бы
Harrier - 01.11.2010 - 21:29
In reply to Привет автору. Хотелось бы by EvaPolna
Канешне, можна! Разьмяшчайце,
Канешне, можна! Разьмяшчайце, што палічыце патрэбным. Калі не цяжка, скіньце сюды спасылку, куды Вы гэта (ці іншае) зьмясьцілі.