Самец белага бусла 16 гадоў вяртаецца да сваёй самкі-інваліда

Адным з самых знакамітых прыкладаў пастаянства ў выбары партнёра сярод птушак ёсць пара белых буслоў (Ciconia ciconia) з Харватыі. Cамец з гэтай пары апошнія 16 гадоў вяртаецца на тое самае гняздо да той самай партнёршы, у якой сур’ёзна пашкоджана крыло і яна не можа лятаць.

Пара гняздуе ў мясцовасці Brodski Varosz на ўсходзе Харватыі пры самай мяжы з Босніяй і Герцэгавінай. Птушкі нават атрымалі ўласныя імёны: Klepetan i Malenа і іх поспехі і няўдачы адсочваюць многія СМІ.

Сцяпан Вокіч (Stjepan Vokić) прыгарнуў падстрэленую паляўнічымі самку белага бусла яшчэ ў 1993 годзе. Сцяпан – удавец, таму не дзіўна, што ён з птушкай, па яго словах, нават разам глядзелі тэлевізар. Праз некалькі гадоў Малену ў зробленым на даху сарая гняздзе стаў адведваць дзікі самец белага бусла, які атрымаў імя Клепетан адпаведна гукам дзюбы пад час заляцання.

чалавек з буслом

Сцяпае Вокіч з Маленай, якую ён выратаваў.

У першы год пасля стварэння пары, Клепатан адляцеў на зімоўку ў Афрыку, Малена ж засталася ў Харватыі са сваім людзкім апекуном – яна фізічна не змагла б паляцець разам з самцом. Аднак наступнай вясной Клепатан вярнуўся і так працягваецца апошнія 16 гадоў. За гэты час пара выгадавала ажно 62 бусляняты!

Усю зіму Малена праводзіць у цёплай прыбудове з акварыюмам, у які Сцяпан выпускае для яе жывую рыбу. Звычайна Клепатан вяртаецца да сваёй партнёркі амаль у той самы дзень сакавіка штогод, як будзе так і сёлета, мы зможам хутка даведацца.

 

Паводле www.boredpanda.com (тэкст і здымкі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

На гэтую тэму:

Гнёзды белых буслоў “павялічваюцца” на 60 кг штогод

Самы стары нямецкі белы бусел наведаў Чэхію

Польшча ўжо не першая па колькасці белых буслоў?

БЕЛЫЯ БУСЛЫ, ЯКІЯ ЗАСТАЛІСЯ Ў НАС НА ЗІМУ - ЦІ ТРЭБА ІХ РАТАВАЦЬ?

Будучыня белых буслоў – наша смецце?

Белыя буслы: звалкі лепш, чым доўгія пералёты

Чаму белыя буслы больш не хочуць ляцець у Афрыку?