Самка лайсанскага альбатроса (Phoebastria immutabilis) па мянушцы Wisdom (Мудрасць), чарговы, як мінімум 36 раз, адклала яйка. У 1956 годзе, калі яна была закальцаваная, птушка мела ўзрост не менш 6 гадоў, таму цяпер ёй павінна быць мінімум 68!
На прыканцы лістапада Wisdom была заўважаная на старым месцы на “сваім” атоле, дзе знаходзіцца Midway Atoll National Wildlife Refuge. Гэта сапраўдны рай для гняздуючых марскіх птушак, які знаходзіцца на паўночным ускрайку Гавайскага архіпелага. У сезон тут гняздуюць адначасова больш 3 мільёнаў птушак, з якіх 1,2 мільёны – альбатросы! “Кожны кавалачак паверхні зямлі тут заняты гняздуючымі птушкамі” – сказала Бет Флінт (Beth Flint), біёлаг з U. S. Fish and Wildlife Service. “Гэта выглядае як зусім іншы Свет!”
Wisdom і яе партнёр, Akeakamai, вярнуліся на старае месца гнездавання, самка адклала адно яйка, і, што тыпова для віда, каб падняць адзінае птушанё на крыло, пары спатрэбяцца прыкладна наступныя паўгады.
У тым самым складзе альбатросы вяртаюцца гнездаваць на атол штогод з 2006 году, што, паводле навукоўцаў, вельмі незвычайна, бо звычайна гэтыя вялікія птушкі гняздуюць праз год. Таму, акрамя вельмі “почтенного” узросту, Wisdom яўна вылучаецца гэтым сярод суродзічаў (звычайна лайсанскія альбатросы жывуць паміж 12 і 40 гадамі).
Упершыню Wisdom стала вядомай навукоўцам пасля таго, як яе закальцаваў Чэндлер Роббінс (Chandler Robbins) у 1956 годзе, калі пачаў вывучаць гэты від на атоле. З-за таго, што самкі лайсанскіх альбатросаў пачынаюць размнажацца па дасягненні шасьцігадовага ўзросту, арнітолагі лічаць, што цяпер Мудрасці не менш 68 гадоў.
На жаль, Роббінс памёр у мінулым годзе, але іншыя навукоўцы сочаць за гнездаваннем птушак на атоле з не меншай цікавасцю і карысцю, чым некалі гэта рабіў ён. Справа ў тым, што прыкладна 90% свайго часу альбатросы праводзяць у акіяне, дзе іх цяжка адсочваць. Таму кальцаванне каляровымі кольцамі проста неабходнае, каб лепш зразумець што адбываецца з гэтымі параўнальна доўгажывучымі птушкамі.
Паводле www.smithsonianmag.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Wisdom з Pacific Islands: U.S. Fish and Wildlife Service
На гэтую тэму:
Шасцідзесяцігадовы альбатрос яшчэ размнажаецца !
Самая старая птушка ў прыродзе ізноў выгадоўвае птушаня
Самая старая дзікая птушка ізноў прыляцела размнажацца!
Самая старая ў Свеце птушка загнездавала ізноў!
Самая старая ў Свеце дзікая птушка, якой каля 70 гадоў, ізноў адклала яйка!
Птушкі б’юць рэкорды доўгажыхарства
Ружовыя фламінга стануць бацькамі ў сорак гадоў
Самы стары лебедзь-шыпун пражыў у прыродзе 40 год
Самая старая брытанская скапа вярнулася на сваё гняздо
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ