Самая старая птушка ў прыродзе ізноў выгадоўвае птушаня

 Самка лайсанскага альбатроса (Phoebastria immutabilis) па мянушцы "Wisdom" (мудрасць) – якой мінімум 62 гады – ізноў высядзела птушаня ў Midway Atoll National Wildlife Refuge шосты год запар. Адпаведна з нашымі ведамі пра птушак – яна самая старая дзікая птушка, якая яшчэ размнажаецца. 

Самка Wisdom была закальцаваная ў 1956 г. амерыканскім арнітолагам Чэндлерам Роббінсам (Chandler Robbins), калі яна інкубавала яйка на той самай тэрыторыі ў рэфугіюме. З-за таго, што самкі лайсанскіх альбатросаў пачынаюць размнажацца па дасягненні як мінімум пяцігадовага ўзросту, яна мела 5 год яшчэ тады. Большасць жа альбатросаў пачынае гнездаваць нават у 8 ці 9 год, таму насамрэч узрост Wisdom можа быць яшчэ большы.

"Кожны з нас працягвае натхняцца гэтай самкай альбатроса як сымбалем надзеі для свайго віду” – сказаў Даўг Стэллер (Doug Staller), прадстаўнік Fish and Wildlife Service.

Працаўнікі і валанцёры, якія праводзяць маніторынг гняздуючай папуляцыі альбатросаў на атоле, штогод назіраюць прылёт тысяч гэтых птушак для размнажэння. Дзякуючы гэтаму тут адбываецца самы працяглы збор дадзеных для марскіх птушак тропікаў у Свеце. 

З таго часу, як Wisdom атрымала сваё першае кальцо, яна змяніла іх ужо чатыры. 

Паводле Бр’юса Пітэрджона (Bruce Peterjohn), кіраўніка праграмы мечання птушак у USGS Patuxent Wildlife Research Center, самка Wisdom хутчэй за ўсё паспяхова выгадавала ад 30 да 35 птушанят за сваё жыццё. Альбатросы могуць адкладваць па аднаму яйку штогод, аднак інкубацыя і выгадоўванне птушаняці да вылету з гнязда займае больш за год часу. Звычайна пасля паспяховага гнездавання бацькі могуць прапускаць адзін або больш год “ адпачываючы. Ў апошнія гады Wisdom гнездавала на атоле ў 2006 годзе і з 2008 году – штогод.  

 Кожны год лайсанскія альбатросы пераадольваюць адлегласці ў 50-60 тысяч км. Таму за свае 62 гады гэтаяч самка праляцела паміж 2 і 3 мільёнамі км! Каб лепш уявіць такую адлегласць, можна перавесці яе ад 4 да 6 падарожжаў ад Зямлі да Месяца і назад! 

 19 з 21 віда альбатросаў знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Асноўныя сучасныя праблемы для гэтых птушак, гэта: доўгатралевае рыбалоўства, калі птушкі ныраюць за прынадай і гінуць на кручках тралаў кіламетровай даўжыні, а таксама атручванне разнастайным смеццем у акіянах.  

 Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

 Здымак самкі Wisdom з www.bathroomreader.com

 

На гэтую тэму:

 Шасцідзесяцігадовы альбатрос яшчэ размнажаецца !

 Сакрэты доўгага жыцця птушак

 Птушкі б’юць рэкорды доўгажыхарства

 Самы стары ў Свеце сярэдні кулён паходзіць з Шэтландзкіх астравоў

 Самы стары нямецкі белы бусел наведаў Чэхію

 Ружовыя фламінга стануць бацькамі ў сорак гадоў

 Найстарэйшы арол знойдзены мёртвым

 Самы рэдкі альбатрос на Зямлі аказаўся асобным відам

 

Comments

 практычна не ныраюць, але неглыбока рыбу на кручке могуць схапіць, прылады, калі тунцовыя кручкі з рыбай хутка тонуць ратуюць гэтых птушак.

 адной з найгалоўнейшых праблем, з якой змагацца нашмат цяжэй, чым з кручкамі, з'яўляецца смецце ў акіяне. Толькі на Мідуэе дзесяткі тысяч птушанят альбатросаў шмнуць ад смецця: http://www.youtube.com/watch?v=1SO89Bj2Fvc 

Па ключавым славам знойдзеце дзесяткі прыкрых фільмаў, падобных гэнаму. Стоп пласцік!