Самая старая дзікая птушка ізноў прыляцела размнажацца!

 

Амерыканская служба дзікай прыроды (U.S. Fish and Wildlife Service) паведаміла, што 19 лістапада на атоле Мідуэй была адзначана адна з самых знакамітых і напэўна самая старая дзікая птушка ў свеце – самка лайсанскага альбатроса (Phoebastria immutabilis) па мянушцы Мудрасць (Wisdom). 

Арнітолагі закальцавалі гэтую самку ўпершыню яшчэ ў 1956 годзе, калі яна прыляцела на атол гнездаваць. Гэта значыць, што цяпер ёй не менш за 64 гады, хаця яна можа мець і больш салідны ўзрост, бо гэты від упершыню пачыннае гнездаваць па дасягненні пяцігадовага ўзросту. 

Звычайна лайсанскія альбатросы ствараюць пары на ўсё жыццё, але Wisdom хутчэй за ўсё мела не аднаго партнёра і выгадавала з імі ўжо 36 птушанят.

Пад час гэтага адказнага перыяду, пара праводзіць разам не менш за паўгады каб падняць на крыло адзінага патомка. Для таго, каб знайсці ежу для яго і сябе, альбатросы пралятаюць тысячы кіламетраў над акіянам.

Атол Мідуэй ляжыць у 1200 мілях на паўночны ўсход ад Ганалулу (Гавайскі архіпелаг) і з’яўляецца часткай Papahanaumokuakea Marine National Monument.

Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі 

Здымак з www.carnivoraforum.com

 

На гэтую тэму:

Шасцідзесяцігадовы альбатрос яшчэ размнажаецца !

Самая старая птушка ў прыродзе ізноў выгадоўвае птушаня

Самая старая брытанская скапа вярнулася на сваё гняздо

Найстарэйшы арол знойдзены мёртвым

Самы стары лебедзь-шыпун пражыў у прыродзе 40 год

Ружовыя фламінга стануць бацькамі ў сорак гадоў

Палярная крычка ўсталявала новы рэкорд
Сакрэты доўгага жыцця птушак

Птушкі б’юць рэкорды доўгажыхарства

Самы стары ў Свеце сярэдні кулён паходзіць з Шэтландзкіх астравоў