Ў траўні 2010 года на арніталагічнай станцыі "Рыбачий", што знаходзіцца на Куршскай касе (Калінінградская вобласць), была адлоўлена і акальцавана адна птушка светлабрухай пячураўкі (Phylloscopus bonelli). Гэта першая рэгістрацыя гэтага віда для арнітафаўны Расіі.
Пра тое як адбылася гэтая сустрэча распавёў навуковы супрацоўнік станцыі Арсеній Цвей: " Поймана данная птица была 20 мая 2010 г в 14 часов в большую ловушку "Рыбачинского" типа. Крыло 67 мм, масса тела 8.3 г. Помню, что день был солнечный. Птица сразу отличалась от остальных пеночек, т.к. спереди она выглядела как весничка, а сзади как трещетка. В итоге пришлось воспользоваться определителем Штегмана и Иванова, чтобы определить вид. Затем сверились с рисунками и фотографиями во Франщузском определителе и поняли, что не ошиблись".
Светлабрухая пячураўка адзначана ў арнітафаўністычных спісах Польшы і Латвіі, але не адзначалася ў Літве, якой належыць частка Куршскай касы.
Невялічкая пячураўка. Дарослыя птушкі маюць шэра-зялёную спіну, светла-зялёную паясніцу і крылы, і даволі светлую ніжнюю частку, дзюба маленькая з чорнай вяршынай, ногі карычневыя. Па полу птушкі, як і ўсе пячураўкі, не адрозніваюцца.
Сваю лацінскую назву птушка атрымала ў гонар італьянскага арнітолага Франка Банэлі.
Фота: Арсеній Цвей
Падрыхтаваў Яўген Сліж
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ