Гісторыя адной мянушкі

03.12.2010 - 11:54 | Kiolk

Па-ангельску нашая рудахвостка-чарнушка (Phoenicurus ochruros) пішацца як Black redstart, што можна перакласці як чорная рудахвостка. У той жа час, яе  яшчэ называюць і bomb-site bird, што па-беларуску гучыць  як птушка месцаў бамбёжак. 

  Узнікненне такой мянушкі прыходзіцца на часы Другой сусветнай вайны, калі пасля бамбёжак Лондана і ваколіц нямецкай авіяцыяй, шмат будынкаў было разбурана, што ў сваю чаргу стварыла  шмат прыдатных месцаў для гнездавання рудахвосткі-чарнушкі. У натуральных біятопах чарнушка пасяляецца недалёка ад скалістых абрываў, у адтулінах які і робіць свае гнёзды, таму разваліны будынкаў сталі ідэальным месцам для яе гнездавання. 

З сярэдзіны вайны ў Лондане назіраецца рэзкае павілічэнне колькасці гняздуючых рудахвостак, якая паступова пачынае змяншацца ў пасляваенныя гады, што можна звязаць з ліквідацыяй наступстваў вайны. На сённяшні дзень, у Велікабрытаніі распрацавана цэлая праграма па аднаўленню гарадской папуляцыі рудахвосткі-чарнушкі і працуе адмысловы сайт http://www.blackredstarts.org.uk/

У Беларусі рудахвостка пераважна сінантропны від, які сустракаецца ў населеных пунктах, асабліва ў тых месцах, дзе ідзе будаўніцтва ці ёсць закінутыя будоўлі.

Фота: B.B.C.

Падрыхтаваў: Яўген Сліж