Перадкалядны (амаль) падарунак ужо ў дарозе

Хутка выйдзе з друку і будзе разасланы сябрам АПБ падвоены (1-2 2010) нумар сяброўскага часопісу “Птушкі і мы”. Нумар мае абноўлены дызайн і поўнакаляровы друк на ўсіх старонках, якіх у часопісе (разам з вокладкамі) стала 44.

Некаторыя матэрыялы ўжо вядомыя карыстальнікам нашага сайту, але ад гэтага яны не прайграюць у параўнанні з падрыхтаванымі выключна для часопіса, бо аздобленыя выдатна падабранымі здымкамі, адрэдагаваныя і скарочаныя адмыслова для часопіса.

Ў гэтым нумары:
Арцём Халандач. Старая Віць: асушанае жыццё.
Яўген Сліж, Аляксандр Мініч. Пустальга on-line.
Арцём Халандач “Сцэна”, на якой галоўныя ролі выконваюць птушкі.
Юрка Бакур. Незнаёмы Кіпр.
Ирина Самусенко. Официально в Беларуси 317 видов птиц.
Плакат Птушка 2010 года
Арніталагічныя навіны
Дмитрий Якубович И решили луни, что остались одни.
Андрэй Абрамчук. Птушкі ў дарозе.
Олег Кальченко. Кралька.
Денис Китель. Индийские мотивы.
Комікс. Гракс снимает природу
Дзьмітры Вінчэўскі. Моа. Апошнія птушкі-гіганты.

Нагадаем, што яшчэ не позна заплаціць сяброўскія складкі за 2010 год ці далучыцца да АПБ тым, хто гэтага яшчэ не зрабіў. І атрымаць шыкоўны часопіс пад Каляды.

На вокладцы апынуўся чорны свіргуль са здымку Дзьмітрыя Якубовіча.

Comments

Kiolk - 10.12.2010 - 13:27

In reply to by pushchyk (госць)

 Думаю, пасля выхаду друкаванага варыянта, варта будзе размясціць і варыянт у ПДФ, а таксама перавесці ўсе папярэднія нумары ў гэты фармат, і стварыць невялічку старонку з імі...