Прырода далёкага Узбекістана

10.12.2010 - 20:19 | Kiolk

 Менавіта гэта тэма стала асноўным лейтматывам чарговага заалагічнага чацвярга, які прайшоў гэтым разам у фае РЭЦДЮ, бо па досведу мінулых разоў, пакой не могуць змясціць усіх жадаючых.

Першым выступіў Уладзімір Малашэвіч, з падсумаваннем вынікаў гэтага году па маніторынгу глабальназнікаючага віда – вяртлявай чаротаўкі.  Пасля невялікага  тэхнічнага перапынку, слова ўзяў Юрка Бакур: “Я буду распавядаць па-беларуску, таму будзе шкада, калі хто не зразумее”.

Каб як мага больш поўна распавесці пра сваю вандроўку/працу ён падрыхтаваў шмат фотаздымкаў і некалькі адмысловых ролікаў.

Як ёмка заўважыла напрыканцы Воля Лукшыц: “Такога доўгага чацвярга яшчэ не было” , - і пажадала зноў сустрэцца такім складам праз месяц.

 

Priroda dalekaga Uzbekistana

View more presentations from Yaugen Slizh.

 

 

 

 

Прэзентацыя па вяртлявай чаротаўцы будзе далучана ў хуткім часе.

Comments