Навучальныя візыты ў Польшчу для беларускіх студэнтаў

Пачынаецца дзевяты набор на праграму "Study Tours to Poland”- навучальныя візыты для студэнтаў з Беларусі, Украіны, Малдовы і Расіі (Бранская вобласьць, Калінінградзкая вобласць, Ленінградзкая вобласьць і горад Санкт-Пецярбург, Наўгародзкая вобласьць), у межах якіх Польска-амерыканскі Фонд Свабоды, Калегія Усходняй Эўропы імя Яна Новака-Eзераньскага, Фонд “Барусія”, Фонд “Адукацыя для дэмакратыі” запрашаюць актыўных студэнтаў на бясплатныя двухтыднёвыя стажыроўкі ў акадэмічных цэнтрах Польшчы.

Мэта праграмы – паказаць Польшчу, наблізіць яе для ўсходніх суседзяў.
Праграма забясьпечвае поўнае ўтрыманьне ўдзельнікаў візыту ў Польшчы, уключна з пражываньнем, харчаваньнем і навучаньнем, а таксама аплату праезда і садзеяньне ў атрыманьні візаў.
Веданьне польскай мовы не зьяўляецца абвязковым.


Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ва ўзросьце ад 18 да 21 года з высокімі паказчыкам пасьпяховасьці,  якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадзкім жыцьці.
Заявы, якія не адпавядаюць пералічаным патрабаваньням, разглядацца ня будуць.
Апошні тэрмін падачы заяўкі –  30 сьнежня.
Заяўку ў электронным выглядзе дасылайце на адрас nabor2011@studytours.pl.
Фармуляр і больш падрабязная інфармацыя па спасылцы www.studytours.pl
 

Заяўка складаецца з 2 частак:
1. запоўненага фармуляра (Excel фармат *.xls),
2. адсканаваных ці зьнятых пры дапамозе фотаапарата далучаных файлаў фармату PDF, Word  ці JPG:
а) рэкамендацыйнага ліста, напісанага кіраўніком, лідэрам няўрадавай арганізацыі, начальнікам, выкладчыкам і да т. п.,
б) ксэракопіі пашпарта (старонка з дадзенымі кандыдата),
в) ксэракопіі заліковай кніжкі – старонка з адзнакамі за апошні навучальны год,  у   выпадку першакурсьнікаў – ксэракопіі атэстату.
 г) заява кандыдата аб тым, што ён не прымаў раней удзелу ў праграме «Study Tours to Poland» (у адпаведнасьці з узорам).

Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны