З Новым годам!

Віншуем усіх нашых аўтараў і карыстальнікаў з Новым 2011 годам!

Жадаем усім прыемных прыгодаў пад час назіранняў птушак, новых здымкаў, новых відаў!

За мінулы год мы ўсе разам размясцілі:

247 назіранняў аб сустрэчах птушак у Беларусі і за яе межамі,

256 здымкаў птушак, звяроў і іншых жывёл, а таксама людзей, якія за імі назіраюць,

359 навінаў пра апошнія даследаванні  і ахову птушак.

Многа гэта ці мала?

Канешне, не мала! Але ў наступным годзе мы можам зрабіць больш.

Бо робім наш сайт не толькі для сябе - штодзень да нас заходзяць ад 100 да 200 чалавек, якія таксама любяць птушак і дзікую прыроду.

Будзьма разам - для птушак і людзей! 

Comments