Лічым зімовых птушак разам !

З пачатку да канца студзеня грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) праводзіць штогадовыя зімовыя ўлікі птушак.
Для карыстальнікаў нашага сайту няма неабходнасці запаўняць адмысловыя анкеты – свае назіранні разам з фотаздымкамі можна пакідаць у раздзеле “Нашы назіранні”.

Для таго, каб атрымаць як мага больш патрэбнай для далейшай інтэрпрэтацыі інфармацыі, пад час запаўнення Назірання, пазначце для вадатокаў і вадаёмаў:
дату, тэмпературу паветра, месца (бліжэйшы населены пункт і пры неабходнасці, раён-вобласць), назву вадаёма (вадатока), працягласць маршруту, першасны ці паўторны, па якой прычыне вада незамерзла (выбрас вады з ачышчальных установак, цёплыя стокі, хуткая плынь, іншае), відавы і колькасны склад адзначаных птушак.
Калі з вамі былі іншыя назіральнікі, пазначце іх колькасць.

Для ўлікаў у населеных пунктах, на адкрытых месцах і розных тыпах лесу, пазначце дату правядзення, тэмпературу паветра, ўсе магчымыя важныя характарыстыкі даследаваных біятопаў, прыкладную працягласць свайго маршруту і колькасць удзельнікаў, відавы і колькасны склад адзначаных птушак.

Свае пытанні, прапановы і заўвагі застаўляйце пад гэтай абвесткай.

На здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага – зімовыя ўлікі птушак у 2008 годзе