На Гарадзеншчыне вызначаныя лепшыя мастацкія працы, прысвечаныя Пустальзе – Птушцы 2010 году

Штогод грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) не толькі выбірае Птушку года, але і абвяшчае нацыянальную кампанію ў яе гонар. Ужо стала традыцыяй, што акрамя паштовых марак і канвертаў, адмысловых манетаў, прысвечаных Птушцы году, дзеткі і падлеткі рыхтуюць малюнкі і іншыя мастацкія працы з яе выявай.

Некалькі апошніх год, дзякуючы папулярнасці мастацкага конкурсу кампаніі Птушка году, ён адбываецца ў два этапы – у кожнай з абласцей і агульнанацыянальны.
У 2010 годзе Птушкай году была звычайная пустальга. Ўпершыню ў Беларусі дзякуючы выкарыстанню спецыяльных камер, за жыццём адной пары гэтых невялікіх драпежных птушак і іх птушанятамі можна было назіраць 24 гадзіны он-лайн, а за найбольш цікавымі момантамі другой сачыць з дапамогай некалькіхвілінных фільмікаў. Яны даступныя для ўсіх зацікаўленых асобаў і цяпер тут: www.birdwatch.by/pustalga_brest 
Сёлета на абласным этапе мастацкага конкурсу Журы былі выбраныя наступныя працы, аўтары якіх будуць узнагароджаныя адмысловымі прызамі і дыпломамі пад час канферэнцыі Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ ў другой палове лютага:

Катэгорыя Малюнкі аўтараў да 10 год:
 І месца - Майя Сабко
(8 год), вучаніца гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна.
ІІ месца - Аліса Гулеўская (8 год), вучаніца гімназіі №3 г.Гродна.
ІІІ месца - Галіна Пазняк (8 год), вучаніца гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна.
Малюнак пустальгі, адзначаны Журы:  аўтар -  Паша Чылёк (8 год), вучань гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна.

Катэгорыя Малюнкі аўтараў 10 - 14 год:
І і ІІ месца малюнкі Аляксандра Шаўчэнкі (13 год), вучня СШ №3 г.Слоніма.
ІІІ месца -  Ілля Грыгар'ян (11 год), вучань СШ №3 г.Слоніма.

Малюнкі аўтараў, старэйшых за 14 год:
Малюнак адзначаны Журы.
Аўтар -  Анастасія Сінькевіч (15 год), вучаніца СШ №3 г.Слоніма.
Месцы з-за недастатковай якасці атрыманых на конкурс прац  не вызначаліся.

Катэгорыя Іншыя мастацкія працы:
І месца - Святлана Джылілава (15 год).
ІІ месца - Наталія Пятровіч (15 год).
ІІІ месца - Вольга Рэут (15 год).

Усе прадстаўнікі СШ №3 г.Слоніма.


Здымкі ўсіх гэтых прац можна паглядзець у нашай Галерэі, пачынаючы з гэтага:
http://birdwatch.by/gallery/harrier/ptushka-2010-godu-na-malyunkakh-garadzensk%D1%96kh-dzetak

Усе пералічаныя вышэй працы будуць удзельнічаць у агульнанацыянальным этапе конкурсу. Пераможцы і прызёры будуць абвешчаныя на з’ездзе АПБ 29 студзеня 2011 году ў Менску.

Поспехаў і да сустрэчы ў лютым!

Малюнак самкі пустальгі “Гатова на подыюм” Аляксандра Шаўчэнкі.

Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі, Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ.