Запрашаем на XIV з'езд АПБ!

 Запрашаем сябраў АПБ і ўсіх аматараў назіранняў за птушкамі прыняць удзел у чарговым з’езде АПБ, які адбудзецца ў суботу, 29 студзеня 2011 г. у будынку РЭЦДзЮ (500 м ад ст.м. Маскоўская). 
г.Мінск, вул. Макаёнка, 8, актавая зала  

Праграма

9.00 – 11.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў
У холе РЭЦДзЮ можна будзе працягнуць сяброўства на 2011 год, атрымаць не атрыманыя за 2010 год сяброўскія матэрыялы, паглядзець выставы і інфастэнды, паразмаўляць з сябрамі і знаёмымі.
 

11.00 – 11.30 Адкрыццё з'езду, прывітальныя словы.
 

11.30 – 12.00  Прадстаўленне Птушкі 2011 году - вялікага кулёна.

12.00 – 12.30 Справаздача Старшыні АПБ, бухгалтара і Рэвізійнай камісіі 


12.30 – 13.00 Справаздача дзейнасці АПБ за 2010 і план на 2011 год - дырэктар АПБ В.Фянчук
 

13.00 – 13.30 Прадстаўленне кандыдатаў на пасаду Старшыні АПБ, сябраў Цэнтральнага Савету, Рэвізійнай камісіі

Выбары

13.30 – 15.00 Абед.

15.00 – 15.10 Абвяшчэнне вынікаў выбараў

15.10 – 15.40 Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў конкурсаў АПБ
 

15.40 – 17.40 Навукова-папулярныя даклады:

Глабальна пагражаемыя віды птушак Беларусі - пра што сведчаць вынікі шматгадовых улікаў? - Уладзімір Малашэвіч, Валерый Дамброўскі

 

Уэб-трансляцыя з гнязда пустальгі ў Брэсце і Гродна. Як гэта было і што там было? - Яўген Сліж

Птушка – сымбаль г. Віцебску. Вынікі рэалізацыі міні-праекту АПБ - Галіна Захарава

 Радыёсачэнне за глушцом. Вынікі - Дзьмітры Шамовіч

Праект «Зялёные школы» - Аляксандр Вінчэўскі

Дапамога пустальзе - Птушцы 2010 году - ў Баранавічах - Юлія Траццяк

Дзейнасць Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ ў 2010 годзе - прадстаўнік аддзялення


17.40 – 18.00 Прыняццё Рэзалюцыі і закрыццё з'езду

19.00 Урачыстая вячэра

У праграме магчымыя змены - сачыце на нашым сайце


Пасля З’езду адбудзецца ўрачыстая вячэра (для сябраў АПБ, якім споўнілася 18 год і старэйшым).

Таксама ёсць магчымасць пражывання ў гасцініцы РЭЦДзЮ.

Кошт квітка на вячэру - 40 000 руб.
Кошт аднаго месца ў гасцініцы – 16 000 руб.

• Калі Вы плануеце прыняць удзел ва ўрачыстай вячэры, альбо маеце патрэбу ў гасцініцы,  паведаміце пра гэта ў сакратарыят АПБ да 15 студзеня.
Для вегетарыянцаў і алергікаў можа быць замоўлена адмысловая ежа на ўрачыстую вячэру - звяртайцеся загадзя!

Тэл. (017) 263-06-13
(029) 101-68-87 (velcom)
(029) 223-06-13 (МТС)
E-mail: tsikhno@ptushki.org
 

Здымак сябраў АПБ Леаніда Шчаглова