Гродзенскі абласны фотаконкурс “НАШЫ ПТУШКІ-2011”

Да 20 лютага 2011г. чакаем ад фотамастакоў з Гарадзеншчыны не больш 10 фотаздымкаў з выявамі дзікіх птушак, частка якіх можа быць аб’яднана ў серыю (з той самай назвай здымкаў). Пажадана каля назвы пазначыць прыярытэт значнасці кожнага здымка (ад 1 да 10) – у выпадку, калі арганізатары не змогуць выставіць усе работы. Надрукаваныя на фотапаперы здымкі павінны мець 20х30 см або блізкія да гэтых памеры, на адваротным баку мець аўтарскую назву, імя і прозвішча, маб. тэлефон і паштовы адрас аўтара.

 Ў конкурсе не змогуць удзельнічаць працы, на якіх сфатаграфаваныя птушкі на гняздзе, гнёзды або птушаняты ці для стварэння якіх быў выкарыстаны фотамантаж.
Здымкі дасылайце на паштовы адрас:
Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, а/с 197 Гродна 230023.
Электронныя арыгіналы могуць самастойна (пасля рэгістрацыі на сайце), або з дапамогай мадэратара Яўгена Сліжа (электронная пошта tyteishi@gmail.com ) дадаткова размешчаны на сайце www.birdwatch.by  .
З атрыманых работ будзе ўтворана фотавыстава прыкладна з 50 здымкаў. Пад час канферэнцыі Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ, якая адбудзецца ў гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага ў г .Гродна ў суботу, 26.02.2011 традыцыйна кожны з прысутных зможа выбраць 5 найлепшых здымкаў на свой густ (якія атрымаюць адпаведна 5, 4, 3, 2 і 1 бал). Пасля падліку ўсіх балаў на канферэнцыі будуць абвешчаны 3 найлепшыя фотаработы, аўтары якіх атрымаюць каштоўныя прызы.


Па агульнай колькасці балаў будуць абраныя лепшыя 40-45 здымкаў, якія на працягу году будуць удзельнічаць у фотавыставе “Нашы птушкі-2011”. Фотавыставу штогод у розных навучальных установах і бібліятэках па ўсёй Гарадзеншчыне наведваюць тысячы гледачоў.
Жадаем перамогі!
 

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да Дзьмітрыя Вінчэўскага: маб. тэл. +375 336887589 (мтс)

або на е-мэйл: Harrier@tut.by

На здымку: фотавыстава “Нашы птушкі-2010” у мастацкай галерэі Гродзенскага дзяржуніверсітэту імя Я.Купалы