Сайт №1 для бёдуотчараў падвёў вынікі свайго фотаконкурса -2010

Самы папулярны ў Свеце віртуальны праект для тых, хто любіць здымаць і назіраць за птушкамі, брытанскі сайт www.birdguides.com падвёў вынікі свайго штогадовага конкурса Photo of the Year. Агульная колькасць атрыманых за 5 год правядзення фотаконкурсаў здымкаў склала 167.678, на ніх выявы 3614 відаў і морф птушак!

Сёлета арганізатары атрымалі каля 50 тысяч здымкаў. Аднак некаторыя віды птушак нашмат больш папулярныя сярод фатографаў, чым іншыя. Такім чынам Топ-10 відаў атрымаўся наступным:
1. Амялушка (1130)
2. Звычайны зімародак (662)
3. Шэрая чапля (547)
4. Малінаўка (537)
5. Палявая падкаменка (519)
6. Звычайная пустальга (506)
7. Чапля-бугай (487)
8. Сіпуха (479)
9. Сняжурка (461)
10. Канюх-мышалоў (453)


Штотыдзень  самы папулярны сярод карыстальнікаў сайту здымак выходзіць у фінал. У фінале Журы, якое ў гэтым годзе складалася з 3 чалавек: Julian Hughes (прадстаўнік RSPB), Mike Toms (прадстаўнік ВТО) і фатографа-анімаліста Mike Atkinson, выбрала найлепшы здымак 2010 году.
Ім аказалася фота балотнай савы са здабычай, якое зрабіў Mark Hancox.

Пераможца распавёў пра свой здымак наступнае:
"Здымак быў зроблены 8 снежня пад час чатырохдзённай выправы ў Worlaby Carrs, што ў графстве Lincolnshire (Вялікабрытанія). Быў моцны снегапад, і для таго, каб адвесці нас як мага бліжэй да патэнцыйных аб’ектаў здымак, прыйшлося нацягваць адмысловыя ланцугі на колы машыны. Пасля мы яшчэ каля мілі ішлі да соваў пешшу. Думаю, што мне пашанцавала таму, што разам са мной было толькі яшчэ 3 ці 4 іншых фатографа і совы паводзілі сябе не адчуваючы небяспекі. Адна з соваў палявала вельмі паспяхова, і нават пасля 3 з’едзеных палёвак птушка працягвала паляваць, але ўжо хавала здабычу пра запас у аснавання слупка агароджы, дзе я і зрабіў гэты здымак”.
Рыштунак і параметры здымка
• Canon EOS–1D Mark IV camera
• Canon 500 f/4 lens
• ISO 800
• Shutter Speed 1/1600th second
• Aperture f/8

Больш самых высока ацэненых Журы здымкаў можна паглядзець тут:
www.birdguides.com/webzine/article.asp?a=2545 

Паводле www.birdguides.com (тэкст і фота) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by