Сёлета ў 22 раз у гішпанскай “Еўрапейскай буслінай вёсцы” Malpartida de Caceres адбудзецца фестываль пад назвай “Тыдзень белага бусла”, ў рамках якога традыцыйна арганізуецца фотавыстава здымкаў гэтай птушкі з розных краін. Удзел у ёй могуць прымаць як прафесійныя, так і фатографы-аматары.
Для таго, каб мець магчымасць атрымаць адну з грашовых ўзнагародаў за першыя тры месцы вартыя 1200, 600 і 400 эўра, а таксама для яе атрымання пад час закрыцця фэсту 9 красавіка паехаць у Гішпанію коштам арганізатараў, трэба звычайнай поштай пераслаць арганізатарам не больш 2 здымкаў у колеры або ч/б надрукаваных памерам 20 x 30 або 30 x 45 cm, якія арганізатары мусяць атрымаць не пазней за 25.03.2011.
Здымкі, дасланыя на конкурс, не могуць паказваць сцэнаў, якія маглі б пашкодзіць птушкам пад час стварэння фотак.
Да здымкаў, якія не могуць быць падпісаныя сапраўдным прозвішчам, а толькі псэўданімам альбо дэвізам трэба далучыць заклеены канверт з надрукаванымі персанальнымі дадзенымі: імем і прозвішчам аўтара, адрасам, нумарам тэлефону, адрасам электроннай пошты а таксама ксеракопіяй з першай старонкі пашпарта.
Адрас арганізатараў:
Ayuntamiento de Malpartida de Caceres,
Plaza Mayor 30,
10910 Malpartida de Caceres
SPAIN (ESPANA).
На канверце павінна быць пазначана XXII Photo Contest STORK WEEK 2011.
Больш інфармацыі можна атрымаць у Carmen Dominguez Perera, info@centroviaspecuarias.es
Здымак белых буслоў пад час міграцыі ў Егіпце Аляксандры Сілкінай
Паводле www.bocian.org.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ