Сёлета ўжо ў шосты раз адбудзецца палявы летнік «Начныя жыхары ляСОЎ» . Традыцыйна месцам правядзення летніка з’яўляецца вёска Залессе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
Для тых, хто мае праграмму Google Earth Pro, каб убачыць, як выглядаюць ваколіцы месца правядзення летніку, дастаткова ў поле пошуку ўвесці наступныя каардынаты N52 43 52,22 E24 17 25,18. Вёска, а дакладней хутар, размешчаны ў ваколіцах Белавежскай пушчы, на самым ускрайку балотнага масіва Дзікае.
Арганізатарам летніку з’яўляецца Брэсцкае абластное аддзяленне АПБ. Гэтым разам летнік пачне сваю працу 1 красавіка і працягнецца да 5 красавіка ўключна. На працягу 5 дзён, у любы час можна далучыцца да працы летніка і самастойна вызначыць працягласць свайго пабыту (ад 1 да 3 дзён).
Сёлета удзельнікам прапануецца адмысловая праграмма:
— блуканне па начным лесе (улікі соў);
— блуканне па наваколішніх багнах (пошукі і праверка гнёзд і гнездавых скрынь);
— выраб і развешванне штучных гнездавых скрыняў;
— праверка і ачыстка раней развешаных гнездавых скрыняў;
— праца па добраўпарадкаванню базы летніку;
— цікавыя прэзентацыі і відэафільмы прыродазнаўчага характару;
— інтэграцыйныя вечарыны ля вогнішча і іншае.
Да удзелу ў летніку запрашаюцца ўсе жадаючыя. У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў, перавагу будуць мець заяўкі, атрыманыя першымі. Арганізатары аплочваюць усе выдаткі па харчаванню і размяшчэнню ўдзельнікаў, а таксама кампенсуюць кошт даезду ў адзін бок. Размяшчэнне ўдзельнікаў плануецца ваўтульных, цёплых, драўляных вясковых дамах. Пры сабе абавязкова неабходна мець турыстычны дыванік, спальны мяшок і гумовыя боты (пажадана высокія), а таксама асабісты посуд і прысмакі.
Каб прыняць удзел ў летніку, неабходна на адрас egreta113@mail.ru накіраваць заяўку.
Заяўка ўдзельніка летніку «Начныя жыхары ляСОЎ — 2011»
1. Прозвішча, Імя, Імя па бацьку
2. Узрост
3. Хатні адрас
4. Ці з’яўляецеся Вы сябрам АПБ?
5. У якіх мерапрыемствах АПБ вы удзельнічалі за апошнія 3 гады?
6. Ваш род заняткаў (студэнт, працую, вучань і г д.)?
7. Колькі відаў птушак Вы бачылі ў Беларусі?
8. На колькі (1-3) дзён і ў якія тэрміны (1-5.04) Вы плануеце Ваш удзел у летніку? (пазначце калі ласка дакладны тэрмін)
9. Колькі прыкладна будзе каштаваць Ваш даезд да месца правядзення летніку ў 1 бок?
10. Пазначце нумар мабільнага тэлефону і электронны адрас
Здымак барадатай кугакаўкі ў в.Залессе Аляксандра Сербуна
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ