Новае даследаванне пацвердзіла, што чорныя свіргулі (Apus apus) могуць упадаць у стан своеасаблівай спячкі або гібернацыі, калі надвор’е псуецца.
У халодныя дажджлівыя дні лятаючая жамяра амаль знікае ў паветры. Ў гэтыя ж дні тэмпература птушанятаў свіргулёў таксама значна зніжаецца. Ў большасці птушак птушаняты ў такіх умовах хутка бы памёрлі. Аднак птушаняты свіргулёў выжываюць нават пасля таго, як тэмпература іх цела змяншаецца амаль на палову!
Арганізм птушанятаў свіргулёў такім чынам значна змяншае запатрабаванне ў энергіі, што дазваляе ім выжыць у цяжкія дні без ежы.
Навукоўцы, якія праводзілі даследаванні, Марк Уолкер (Mark Walker) і праф. Йэн Рофэрхэм (Ian Rotherham) з універсітэту Sheffield Hallam (Вялікабрытанія), тлумачаць: "Гэта можа быць асабліва важным для свіргулёў, якія напоўніцу залежаць на сваіх своеасаблівых харчовых рэсурсах, якія ёсць непрадказальнымі ў нашым клімаце. Гэта павінна дазваляць птушанятам берагчы энергію і потым выпрабоўвацца не менш сур’ёзнымі праблемамі – паскораным ростам або змаганнем з паразытамі.”
Аднак гібернацыя птушанятаў у чорнага свіргуля была вядомая навукоўцам і раней. Нечакана менавіта пад час гэтага даследавання было знойдзена, што дарослыя птушкі таксама могуць упадаць у здранцвенне (т.зв. 'torpor') пад час непагоды – дажджоў і холаду. Своеасаблівы сон працягваецца да часу паправы і ўсталявання пагоды.
Яшчэ адна група птушак, прадстаўнікі якой здольныя ў начны час таксама ўпадаць у стан гібернацыі – гэта калібры. Цікава, што свіргулі – якія лічацца блізкімі крэўнымі калібры – маюць падобную здольнасць.
Поўны артыкул з дэталёвымі вынікамі будзе апублікаваны ў красавіцкім нумары часопіса British Birds.
Здымак чорнага свіргуля Дзьмітрыя Якубовіча
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую ж тэму:
Чорны свіргуль – Need for Speed!
6 асуджаных за смерць свіргулёў
Замураваныя свіргулі – фінал судовага працэсу ў Лодзі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ