Гадзіна Зямлі ў Горках

Гадзіна Зямлі, як мяркуе вялікая колькасць людзей – гэта самая шматлікая акцыя, прысвечаная ахове навакольнага асяроддзя. Падцвержаннем гэтаму можа служыць некаторыя лічбы на сайце Сусветнага фонду аховы прыроды: ”134 страны на семи континентах, более 4000 городов и более 750 легендарных памятников по всему миру погасят огни в Час Земли-2011. Час Земли обойдет весь земной шар в течение 24 часов, первые огни погаснут на Фиджи, последние – на Самоа.”

Адной з акцый ажыўлення студэнцкай актыўнасці ў Горках і стала “Гадзінa Зямлі”. Месцам правядзення была aбрана плошча ДК Акадэміі (ДК БГСХА). Нашай мэтай было здзівіць горад пазітывам ды незвычайнымі дзеяннямі, знайсці аднадумцаў для стварэння студэнцкай групы - жвавых аматараў аховы асяроддзя і прапанаваць усім мінакам выключыць электрычнасць на гадзіну з 20.30.
І вось прыйшоў 26-ы дзень сакавіка. Знайсці жадаючых удзельнічаць у флэш-мобе аказалася не цяжка. Усе ішло паводле плану. Толькі з самага ранку у маей галаве блукала думка: як жа зрабіць так, каб вецер не задзьмуў свечы? Мала-памалу надышоў вечар і мы пачалі збірацца на плошчы. Аглядаючы усіх зорам нават сэрца забілася хутчэй, столькі людзей сабралася.

Кожны атрымаў свечку ды мітусіўся, выкладваючы лічбу 60. З пачатку былі пытанні: Чаму ж менавіта 60? І тады натоўп амаль што разам адказаў: столькі хвілін без святла. Выклалі лічбу ды пачалі запальваць свечы…
Ветру на шчасце амаль што не было, але некаторыя авскоўкі ўсе роўна гарэць не жадалі. І толькі потым, зірнуўшы на тэрмометр, я зразумеў чаму: каму захочацца гарэць пры мінус 10 градусах!


Пасля мы пачалі раздаваць раздрукоўкі, прысвечаныя акцыі. Калі ўсе пачалі падмярзаць, то сабраліся ў цеснае кола ды заспявалі песні под гітару, чым прыцягнулі яшчэ некалькіх чалавек.
Так зусім незаўважна замест запланаванай гадзіны мы праспявалі ў двая болей. А я яшчэ і цяпер не магу паверыць, што мы спявалі пры такім марозе!
 

Слава Астапук для www.birdwatch.by
фоткі аўтара
 

Comments

biot1 (госць) - 28.03.2011 - 22:18

А в Бресте мы делали Файершоу и запускали в небо китайские фонарики! Вот ссылка на альбом с фотографиями Вконтакте (там и мои есть): http://vkontakte.ru/club20559533#/album-20559533_130935061 А вот немного самих отчетов очевидцев: http://voicenet.blog.tut.by/2011/03/26/chas-zemli-v-breste-foto-video-otchet/ http://ale.by/photo/v-breste-chas-zemli-proshel-s-faier-shou-i-tancami-s-bubnami Жалко, что АПБ никак официально к этой акции не присоединяется...