Рэстаўраваць помнік архітэктуры другой паловы ХVІІІ ст – першай паловы ХІХ ст беларусы будуць сумесна з калегамі з Латвіі. Аб гэтым заявіў міністр культуры Беларусі Павел Латушка.
Пачаў будаўніцтва палаца Падскарбі ВКЛ Антоній Тызенгаўз, а скончыў яго ўнучаты пляменнік Канстанцін - заснавальнік беларускай арніталогіі, 225 –ці годдзе якога сёлета мы адзначаем.
У палацы, акрамя жылых памяшканняў, размяшчаўся арніталагічны музей і карцінная галерэя. Побач знаходзіўся пейзажны парк.
Сёння ў будынку палацу размяшчаецца адзін з карпусоў раённай бальніцы. У адным з пакояў створаны невялікі музей.
Так выглядае макет палаца-паркавага комплексу з музейнаг пакою шпіталя.
Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў культуры і гісторыі Антон Астаповіч песімістычна аднёсся да слоў міністра. Ён ужо не чакае станоўчых крокаў у рэстаўрацы помнікаў.
Але сп. Астаповіч адзначае, калі палацу будуць вернуты былыя інтэр’еры, планіроўка, у такім выпадку можна гаварыць аб рэстаўрацыі. У выпадку ж рамонту фасада і добраўпарадкавання тэрыторыі, — гэта зусім іншае. Ён схільны назваць менавіта рамонтам і працы, праведзеныя ў палацы перад Днём беларускага пісьменства ў 2006 годзе, калі да 220-й гадавіны Канстанціна Тызенгаўза ў сцен палаца быў усталяваны яму помнік (гл.верхні здымак).
Здымкі Дзьмітрыя Вінчэўскага / www.birdwatch.by
Паводле www.nn.by
На гэтую тэму:
Канферэнцыя АПБ у Гродна ў юбілейны год Канстанціна Тызенгаўза
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ