Дзякуючы Прыродаахоўнаму таварыству “Bocian” (Польшча) і Брэсцкаму абласному аддзяленню АПБ можна бясплатна атрымаць 35 хвілінны фільм, які агучаны на чатырох мовах: ангельскай, польскай, беларускай і украінскай.
Фільм створаны ў рамках праекту “Прыродаахоўныя і энергетычныя службы Польшчы, Украіны і Беларусі для аховы белага бусла”. Акрамя цікавых кадраў і момантаў гнездавання белага бусла, ён паказвае шляхі рэабілітацыі параненых птушак і практычныя дзеянні па яго ахове. Але найбольш каштоўныя кадры зроблены ў месцах міграцыі і зімоўкі, дзе адначасова мы можам назіраць сотні і тысячы птушак у адным месцы.
Не гледзячы на некаторыя памылкі ў беларускім агучванні, фільм будзе цікавы і натуралістам-пачаткоўцам, і дасведчаным назіральнікам птушак. Яго варта паглядзець і на ўроках заалогіі, і пасля іх на занятках гурткоў натуралістычнага накірунку.
Каб бясплатна атрымаць DVD з фільмам, пазначце сваё імя і прозвішча і паштовы адрас і дашліце Дзьмітрыю Вінчэўскаму на е-мэйл harrier@tut.by
Колькасць дыскаў з фільмам абмежаваная.
Праект рэалізуецца пры падтрымцы Ісландыі, Ліхтэнштэйну і Нарвегіі праз дафінансаванне з фонду Еўрапейскага фінансавага механізму, а таксама з Нарвескага фінансавага механізму і бюджэту Польшчы у рамках Фонду для недзяржаўных арганізацый.
На гэтую тэму:
Прыродаахоўныя арганізацыі і энэргетычныя службы Польшчы, Украіны і Беларусі разам дзеля захавання белага бусла (+фота)
Белыя буслы ўпадабалі цэнтр Гродна
Белы бусел і ЛЭП, ці ёсць рашэнне?
Миллион долларов, чтобы показать аистов всему миру
Птушкі разбіваюцца аб ЛЭП, бо не заўважаюць правадоў
Самы стары нямецкі белы бусел наведаў Чэхію
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ