Карціна з чубатым асаедам прададзена за 65,5 мільёнаў даляраў

Карціна кітайскага мастака Кі Байшы (Qi Baishi) з чубатым асаедам (Pernis ptilorhynchus), які сядзіць на сасновай галіне, з двух бакоў акружаная кітайскімі гіерогліфамі, была прададзена на аўкцыёне ў Пекіне.

Пасля паўгадзінных таргоў, былы падарак Чан Кайшы на яго 60-ты дзень народзінаў, дасягнуў рэкорднай цаны ў 425,5 мільёна юаняў ($65,5 мільёна даляраў), што з 2009 году з’яўляецца рэкордам па продажы артэфактаў мастацтва ў кантынентальным Кітаі. 
Карціна была намалёвана мастаком у 1940-я гады, ён вядомы сваімі палотнамі, якія адлюстроўваюць прыгажосць кітайскай прыроды. Ў апошнія гады кошты карцін Кі Байшы (1864-1957) дасягнулі амаль такіх жа памераў, як карціны Пікаса або Эндзі Ўорхала.


На здымках: карціна Кі Байшы, прададзеная за рэкордную суму (www.news.bbc.co.uk ) і чубаты асаед з www.treknature.com


Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:
Sotheby's выставляет на торги самую дорогую книгу в мире...... и она о птицах!!!!