Трэцяя рэгістрацыя паўночнай мармытулі ў Літве

Сёння, 2 чэрвеня 2011 г., на арніталагічнай станцыі Ventes Ragas, заснаванай у дэльце Нёмана нашым земляком арнітолагам Тадасам Іванаўскасам (Тадэвушам Іваноўскім) у 1929 годзе, была злапаная і акальцаваная паўночная мармытуля Iduna (Hippolais) caligata.

Гэта трэцяя рэгістрацыя віду для Літвы. Першая адбылася роўна 3 гады таму – 2 чэрвеня 2008 г. у мясцовасці Kogalis каля Клайпеды. Другая рэгістрацыя была зроблена таксама на станцыі кальцавання птушак Ventes Ragas 30 мая 2010 г.

Цікава, што ў мінулым годзе адбылася першая рэгістрацыя і магчымае гнездаванне паўночнай мармытулі ў Беларусі – ў Пухавіцкім раёне на Міншчыне Віталем Яковічам былі адзначаныя 3 спяваючых самца, капуляцыі птушак  і як мінімум адзін самец непакоіўся з кормам.

Сёлета ў гэтым месцы, дзе апошнія гады быў пустыр, зямля была ўзарана і птушак Віталь не адзначыў.

 Паўночная мармытуля – невялікая вераб’іная птушка з сямейства Лескавых, распаўсюджана ад Заходняй і Паўночнай Расіі да Прыпалярнага Уралу і Каспійскага мора. Ў Азіі даходзіць да Пакістану і Сярэдняй Сібіры. Ў розныя гады шчыльнасць гнездавання можа моцна адрознівацца.

Паводле рассылкі EBN падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
фота з www.birdpix.lt

На гэтую тэму:
Знаёмцеся, паўночная мармытуля (Iduna caligata) + video

В Беларуси 320 видов птиц. Протокол заседания БОФК от 12 января 2011 г.
 

Новы для Беларусі від птушак адзначаны на Берасцейшчыне (+ VIDEO)

Comments

Поступила информация, что этот вид опять наблюдался в Беларуси, недели полторы назад птица пела в Пуховичском районе. Жаль, что не было информации по линии Клуба 200, может кто и смог бы приехать послушать-посмотреть.

Я думаю, что сделать это не сложно. Но наблюдавший человек просто не в теме. Он не знает о существовании клуба 200, несмотря на то, что очень хорошо разбирается в воробьиных птицах.

А Вы, ребята, уверены, что он "не в теме"? Много каждый из Вас получал сообщения для клуба от наших корифеев, от спецов по хищникам, от общих хороших специалистов? Они просто игнорируют Клуб 200. Вы думаете, наши основные специалисты, например, по хищникам, не встречают редкие виды, которые есть в Клубе? А задайте вопрос, отмахнутся и всё... Может человек, отметивший бормотушку и не знает про Клуб, но остальные??? Как Вы объясните это игнорирование?