Вераб’іная птушка ўзростам 30 мільёнаў гадоў

У мясцовасці Ямна на Падкарпацці (Польшча) каманда навукоўцаў пад кіраўніцтвам д-ра Збігнева Бохэньскага апісала новы від выкапнёвай вераб’інай птушкі, які паходзіць з эпохі сярэдняга алігацэну – гэта значыць мае ўзрост прыкладна ў 30 мільёнаў гадоў.

Цікава, што акамянелыя парэшткі былі знойдзены з добра бачнымі адпячаткамі пер’я. Даследчык, які знайшоў акамянеласць – Робэрт Шыбіак (Robert Szybiak) назваў новы род птушкі ў гонар мясцовасці, ў якой знайшоў птушку, а ў якасці відавой назвы даў сваё прозвішча. Такім чынам і атрымалася Jamna szybiaki.

 Рэканструкцыя д-ра З.Бохэньскага
Да нашага часу захавалася вельмі мала рэшткаў вераб’іных птушак з алігацэну, тым больш з так добра бачнымі пёрамі. Звычайна, гэта адпячаткі і адзінкавыя косткі з тэрыторыі сучасных Францыі і Германіі. Гэта сапраўды здзіўляе, бо сёння Вераб’іныя – самы вялікі атрад птушак і па колькасці амаль палова з 10 тысяч відаў, якія жывуць на Зямлі. Знойдзеныя парэшткі – адны з трох самых старых, выяўленых на тэрыторыі Польшчы і від - з самых старых вядомых нам прадстаўнікоў выкапнёвых вераб’іных на Зямлі.


Адкрыццё было апісанае ў часопісе Journal of Ornithology ў артыкуле "A new passerine bird from the early Oligocene of Poland".
 

Паводле (тэкст, здымак і рэканструкцыя знешняга выгляду птушкі) www.naukawpolsce.pap.pl   падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:
Знойдзена выкапнёвая птушка-баец