Пярэстаносыя крычкі ўдала пачалі гнездавы сезон у Польшчы

Першы выпадак гнездавання пярэстаносай крычкі (Sterna sandvicensis) у Польшчы ў гэтым стагоддзі адзначаны ў 2006 г. на хвалеломе ў Гданьску. Перад гэтым тут 15 год не было доказаў гнездавання віду. Ў 2007 г. калонія перамясцілася ў рэзерват Mewia Łacha ў вусце Wisły-Przekopu.

Ад самага пачатку існавання калоніі яе бяспекай займаецца Працоўная група даследавання водных птушак КУЛІНГ (Grupa Badawcza Ptaków Wodnych KULING), сябраў якой пад час летнікаў падтрымліваюць валянтэры з усёй Польшчы. Галоўная мэта – ахова калоніі перад людзьмі і чацвераногімі драпежнікамі. Поспех гнездавання пестраносых крычак быў роўны нулю толькі ў мінулым годзе, калі на Вісле прайшлі вялікія паводкавыя хвалі. 
На пачатак чэрвеня ў калоніі гнездавалі ўжо 15 пар і яшчэ 30 пар такавалі ў непасрэдным суседзтве. Акрамя пярэстаносых крычак, у той самай шматвідавой калоніі зрабілі гнёзды таксама больш за сотню рачных і некалькі белашчокіх крычак.
Марская станцыя Гданьскага ўніверсітэту дапамагла групе ўсталяваннем адной са сваіх камер, праз якую раней сачылі за мясцовымі фокамі. 
19 чэрвеня калонія налічвала ўжо 112 гнёзд пестраносых крычак., з іх у 27 гнёздах ужо былі поўныя кладкі.
Такім чынам, калі не здарыцца непрадбачная сытуацыя, гэты сезон у польскіх пярэстаносых крычак можа быць вельмі ўдалым.
Цікава, што сёлета гэты від быў упершыню адзначаны ў Беларусі.
 

Здымак з www.1000birds.com
Паводле www.kuling.org.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

НА ГЭТУЮ ТЭМУ:
Новы для Беларусі від птушак адзначаны на Берасцейшчыне (+ VIDEO)