Самыя цікавыя птушкі Беларусі вачыма заходнееўрапейскага бёдуотчара (+VIDEO)

07.07.2011 - 15:50 | Kiolk

   “Беларусь - апошняе дзікае месца ў Еўропе” (“Belarus - Europe's last Wilderness”) -пад такой назвай пабачыў свет невялікі ролік знакамітага брытанскага тэлевізійнага прэзенцёра і прадзюсера Найджэла Мэрвіна (Nigel Marven), прысвечаны птушкам Беларусі. Здымкі фільма праводзіліся вясной 2010 года ў паўночнай і паўднёвай частках нашай краіны, праўда, большую частку фільма занялі кадры з ТВП "Тураўскае балонне" і поймы Прыпяці.

    Фільм накіраваны на знаёмства заходнееўрапейскіх бёдуотчараў з цікавай арнітафаунай Беларусі, з такімі жаданымі для кожнага аматара назіраць за птушкамі відамі, як белая сініца (Parus cyaneus), дубальт (Gallinago media), вераб'іны сычык (Glaucidium passerinum), марадунка (Xenus cynereus) і інш.

Падчас здымак Найджэл адзначыў, што на Палессі вельмі цудоўная прырода, і ён жадае тут зняць паўнафарматны фільм. Ці атрымаецца гэта зрабіць у вядучага "Шпацыраў з дыназаўрамі" ды іншых выдатных праграм ВВС аб прыродзе, пакажа час.

Вось няпоўны пералік тэлевізійных праграм Найджэла Мэрвіна:

‘WILDLIFE OF IRAN: Secrets of the North’ (1998)

Giants (1999)

Shark Week (2000 onwards)

Bloodsuckers (2000) Giant Creepy Crawlies

(2001)

Big Cats (2001)

Nigel's Wild Wild World (2001–02)

Rats (2002)

Alligators (2002)

Chased by Dinosaurs (2003)

A Walking with Dinosaurs' Special: The Giant Claw (2002)

A Walking with Dinosaurs' Special: Land Of Giants (2002)

Sea Monsters: A Walking with Dinosaurs Trilogy (2003)

Nigel Marven Nature Specials (2007)

Anacondas (2003)

Piranhas (2003)

Bull Sharks (2004)

Meerkats (2003)

The Human Senses (2003)

Chased by Sea Monsters (2003)

Scream! If You Want to Get Off (2004)

Nigel Marven's Animal Detectives (2005)

Nigel Marven's Venom Hunters (2005)

Rhinos (2006)

Ugly Animals (2006)

Prehistoric Park (2006-)

Penguin Week (2006)

Micro Safari: Journey to the Bugs (2007)

Killer Whale Islands (2007)

Hider in the House (2007 - on Week 20)

Arctic Exposure (2007)

USA Polar Bear Week With Nigel Marven (2007)

UK Jaguar adventure with Nigel Marven (2008)

Help! I'm No Bigger Than A Bug (2008) P

rimeval - Episode 3.4 (2009)

UK Nigel Marven´s giant snake invasion (2009)

UK Shark island with Nigel Marven (2010)

UK Panda week with Nigel Marven: panda adventures (2010)

Падрыхтаваў Яўген Сліж для www.birdwatch.by

Фотаздымак з tvguide.com

Comments

Відэа выдатнае, і каментары цікавыя. Мне не спадабаліся толькі "засьвечаныя" пераходы паміж сюжэтамі. Ну і не хапіла для поўнага шчасьця заходніх бёдуотчараў барадатай кугакаўкі, вялікага арляца ды такуючага глушца.

На мой взгляд самые рядовые кадры—что удалось снять, то и показали. Много технического брака. Самое удачное место это рябчик на гнезде и конечно дупелиный ток  imho разумеется.

Думаю у людей было мало времени, чтобы отобрать сильные кадры снимать надо не одну неделю, а может не один год.

 

Я бы тут не забываў, што гэта сціснутае відэа адмыслова для інтэрнэта, мне падаецца, што якасць арыгінальнай карцінкі нашмат лепшая, бо відэаролік здымаўся для National Giografic, а выбітная якасць здымак гэта іх "канёк".

У гэтай рэкламе справа не ў выдатных і рэдкіх кадрах, а ў тым, што ў нас можна параўнальна лёгка ўбачыць пералічаныя і паказаныя ў відэа віды (+ тыя, што я напісаў). Для заходніх бёдуотчараў ГЭТА самае важнае. А рэдкія і цікавыя сытуацыі - як правільна заўважыў Владімір, - гэта іншая тэма, якую трэба здымаць доўга і дорага.