Выберам эмблему

11.08.2011 - 23:13 | Kiolk

Хутка скончыцца лета, а значыць наперадзе нас чакае традыцыйны чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі, які праходзіць кожную першую суботу верасня. Пакуль збіраюцца каманды, плануюцца маршруты і выпрацоўваюцца стратэгіі з улікам новай працягласці спаборніцтва (12 гадзін), наведвальнікі сайта могуць абмяркаваць і выбраць эмблему сёлетняга чэмпіянату. Эмблема будзе надрукавана на адмысловых цішотках, якія можна будзе замовіць.

Да ўвагі прадастаўляецца 2 варыянта выявы з птушкай года выкананых у традыцыйным для чэмпіянатаў стылі, а таксама  ў двух моўных выкананнях. Вашыя перавагі і пажаданні пакідайце ў каментарах. Эмблемы падрыхтаваў Дзьмітрый Гупянец.

 

 

Comments

Мне больш спадабаўся ніжні шэраг: больш просты і выразны, без непатрэбнай для лагатыпа дэталізацыі. Вось толькі на ніжняй  з правага боку  цішотцы дзюба пад паху заглядае - не ведаю, можа і цікава будзе глядзецца:)

Дзякуй Дзьмітрыю за стыль і прыгажосьць - дарэчы, як заўсёды!

На наступным тыдні даведаюся колькі будзе белая цішотка з такімі лагатыпамі каштаваць і тут у камэнтарах напішу.

А какая печать будет на майках? Из выпущенных маек мне нравились майки с первого Чемпионата с ласточками и майки с Залесья, которые делал С.Сидорук. Они хорошо переносят стирки.

Готов приобрести одну, если будет хорошая печать, а не поверхностная.

Ананім (госць) - 12.08.2011 - 13:13

In reply to by Harrier

из этих - правая нижняя, конечно, меньше деталей и букв, стираться они будут плохо, бо это не принты (шеклкография), а цветная печать av

Harrier - 12.08.2011 - 15:28

In reply to by Ананім (госць)

Гэта будзе каляровы тэрмадрук на белых цішотках. Мыюцца яны не горш за іншыя, ў мяне некаторыя па 3 гады ўжо служаць. Зразумела, што белыя не зусім практычныя, але гэта тэхналогія толькі для іх.

olgalukshyts (госць) - 13.08.2011 - 23:50

Мне также нравится нижний ряд, предпочтение - где текста меньше (правый нижний). Может, на спине название команды можно прописать? Когда заказ? примерные цены? Вопрос по логотипам - SOF имеет прямое отношение к чемпионату?

2aistok

Лога спецыяльна выкананыя ў адным стылі - мяняецца толькі птушка году. Ну і год.

2 ВольгаЛукшыц

Назва каманды можа быць на сьпіне, але за гэта трэба будзе дадаткова плаціць.

Замова звычайна выконваецца за 1-2 дні, але лепш замовіць загадзя. Ў мінулым годзе кошты былі каля 10 даляраў за майку-цішотку з друкам, у гэтым годзе мне сказаць цяжка - проста не ведаю, якія цяпер кошты на чыстыя цішоткі ды і на тэрмадрук таксама. Але, спадзяюся, каля 10-15 даляраў у рублях.

Пра ролю СОФ - СОФ стаяла ў пачаткаў і прапанавала бёдрэйсы, першы прайшоў практычна за іх кошт. Цяпер дзякуючы ім мы зможам УСЕ сабрацца ў нядзелю на падвядзеньне вынікаў і на абед у/пад Менскам. Таму іх лога як мага больш пасуе каля эмблемы бёдрэйсу.

 Дарэчы, у мяне два хлопца хацелі б паўдзельнічаць у гонках. З Кобрыня. Можа хто будзе стартаваць побач і патрэбныя людзі ў каманду? У прошлым годзе яны ўжо ўдзельнічалі. Калі што, калі ласка, адпішыце сюды: strachyk@mail.ru

Будзем вельмі ўдзячныя, бо мы са Шкабарай будзем на вясельлі ў Астапука Славы 3-га...

:-) 

Быў на фірме - цяпер яны друкуюць каляровыя выявы на цішоткі любога - нават чорнага колеру! Кошт тэрмадруку на белых - 25 тыс., на каляровых і чорных - 30 тыс.

Пакуль не глядзеў, колькі ў нас каштуюць цішоткі, але ў Менску бачыў белыя па 40 тыс. Ці змагу знайсьці каляровыя і якога колеру - не ведаю. Калі ёсьць - новыя! і з гладкай не структураванай паверхняй - свае - перадавайце і надрукуем, калі няма - пішыце памер(ы), варыянт малюнка (напр., верхні левы) - буду шукаць і друкаваць, а потым перадаваць з аўтобусам.

Заўтра пайду па крамах і напішу колькі можа каштаваць цішотка і колеры.

Сябры - сёньня апошні дзень замовы цішотак (саколак, маек) на Бёдрэйс.

У крамах ёсьць рознага, нават чорнага колеру, але кошт вельмі розны - ад 28 да 90 тысяч. Белыя - самыя распаўсюджаныя - каля 40 тысяч. Памеры пішыце савецкія  - 96, 100, 104 і г.д. Калі не белыя, то трэба глядзець і ісьці ў краму. Разам з памерам пішыце варыянт лога. Перадам заўтра ці ў пятніцу з аўтобусам, грошы потым.