Выдатны падарунак: часопісы "British Birds" даступныя за 1907-2006 гады

Часопіс "British Birds" – адзін з вядучых еўрапейскіх перыёдыкаў, якія публікуюць артыкулы па ідэнтэфікацыі, асаблівасцях экалогіі, ахове і таксанаміі птушак Палеарктыкі і Неарктыкі. Акрамя гэтага, часопіс публікуе самыя цікавыя рэгістрацыі птушак для Вялікабрытаніі і іншых краін Еўропы.

Цяпер, пасля рэгістрацыі на сайце часопіса www.britishbirds.co.uk, ўсе яго матэрыялы за апошнія 100 год – з 1907 па 2006 – даступныя для карыстальнікаў сайту зусім бясплатна. Файлы прадстаўлены ў фармаце .pdf параўнальна невялікага фармату і вельмі зручныя для карыстання.

Пад час рэгістрацыі неабходна запоўніць усе графы, акрамя звестак пра нумар падпіскі і прыдумаць добры пароль, які павінен складацца як з лічбаў, так і з літар.

Усе даступныя матэрыялы згрупіраваныя наступным чынам:

·    Article

·    Conservation research news

·    Editorial

·    Letters

·    Looking back

·    Monthly marathon

·    News and comment

·    Notes

·    Obituaries

·    Personalities

·    PhotoSpot

·    Rarities Committee news

·    Recent reports

·    Reviews


Прыемнага карыстання!


Паводле www.britishbirds.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by