Запрашаем на канферэнцыю АПБ у Брэст

Паважаныя Сябры, запрашаем Вас прыняць удзел у чарговай сумеснай Канферэнцыі Брэсцкага абластнога і Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзяленняў АПБ, якая адбудзецца ў суботу 19 лістапада ў абластным краязнаўчым музеі г.Брэста. Праграма Канферэнцыі ніжэй.

Акрамя цікавых дакладаў і справаздач, пад час канферэнцыі будзе дзейнічаць фотавыстава “Палявы сязон 2011”, выстава плакатаў на экалагічную і прыродаахоўную тэматыку (плакаты з Беларусі, Польшчы, Швецыі, Англіі, Украіны, Чэхіі і інш. краін), запланаваныя конкурсы і прагляд відэафільмаў.

З павагаю,

Старшыня БАА ГА “АПБ” Андрэй Абрамчук

 

ПРАГРАМА
IΙΙ КАНФЕРЭНЦЫI БРЭСЦКАГА АБЛАСТНОГА АДДЗЯЛЕННЯ
VΙΙ КАНФЕРЭНЦЫI ЗАХОДНЕ-ПАЛЕCКАГА
РЭГІЯНАЛЬНАГА АДДЗЯЛЕННЯ
ГА «АХОВА ПТУШАК БАЦЬКАЎШЧЫНЫ» (АПБ)
19 лістапада 2011 года (субота)
Брэсцкі абластны краязнаўчы музей
г.Брест, ул. К.Маркса, 60

09.00–10.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
10.00-10.10 Адкрыццë канферэнцыi. Вітанні.
10.10-10.30 Справаздача Савета Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення АПБ і рэвізора аб дзейнасці за год.
10.30-10.40 Асноўныя накірункі дзейнасці аддзялення на 2012 год.
10.40-11.10 Справаздача Савета Брэсцкага абластнога аддзялення  АПБ і рэвізора аб дзейнасці за год.
11.10-11.30 Асноўныя накірункі дзейнасці аддзялення на 2012 год.
11.30-12.30 Выбары ў Саветы аддзяленняў.
12.30-13.00 “Экспедыцыя ў краіну, дзе няма туманаў” – М.Чэркас

13.00-14.00 Абед. Абмеркаванне накірункаў развіцця і рэзалюцыі. Відэафільмы.

14.00-14.20 “Улікі вяртлявай чаротаўкі ў Брэсцкай вобласці” – С.Сідарук
14.20-14.40 Вынікі праекта "Акцыя для арлоў і людзей" у Выганаўскім рэгіёне. В.Лукшыц
14.40-15.00 “Птушкі, якія ў мяне жылі” – А.Страчук
15.00-15.20 Конкурс па вызначэнню птушак.
15.20-15.50 “Канстанцін Тызенгаўз (1786-1853) - патрыёт і заснавальнік беларускай арніталогіі.” - Дз. Вінчэўскі (АПБ, Гродна).
15.50-16.00 "Дзейнасць захавальнікаў ТВП "Балота Званец" – А.Кальчанка
16.00-16.30 Кароткія паведамленні. Рознае.
16.30-17.00 Заключная частка.

 

ЗАПРАШАЕМ!

 

Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага

Comments