Цікавыя назіранні выявілі незвычайныя сімбіятычныя адносіны паміж рыбай-сонцам і лайсанскім альбатросамі.
Калі японскія даследчыкі у заходняй частцы паўночнага Ціхага акіяну убачылі як на паверхні вады з’яўляюцца рыбы-сонцы і потым актыўна плаваюць за адпачываючымі на вадзе лайсанскімі альбатросамі (Diomedea immutabilis), даволі хутка аказалася, што такія паводзіны прыносяць карысць абодвум відам. Маладыя рыбы, якія дасягаюць да 40 см у дыяметры, былі цяжка заражаныя паразітычнымі чарвяпадобнымі весланогімі рачкамі Pennella, што ў сваю чаргу прыцягвала да рыб увагу птушак. Аднага з альбатросаў атрымалася сфатаграфаваць, як ён ачышчаў рыбаў ад паразітаў, з’ядаючы першых.
Навукоўцы сцвярджаюць, што падобныя паводзіны могуць быць вельмі характэрнымі для рыбаў гэтага віду, бо яны былі заўважаныя актыўна шукаючымі альбатросаў, каб прапанаваць ім сваіх паразітаў. Вялікая група маладых рыбаў з 57 асобінаў плавала блізка да самай паверхні і не дэманстравала ніякіх абарончых паводзінаў. І калі першы з альбатросаў пачаў харчавацца паразітамі адной з рыбаў, да яго хутка далучыліся іншыя птушкі, уключна з адным чорнаногім альбатросам (Diomedea nigripes). Некаторыя з рыбаў падплывалі да птушак вельмі блізка, як бы дэманструючы патэнцыйную ежу – сваіх паразітаў.
Пад час акіянічныхэкскурсій па назіраннях за птушкамі часта адзначаліся і рыбы-сонцы, плаваючыя ў паверхні. Раней ужо выказваліся здагадкі, што такія паводзіны могуць быць звязаныя з інфекаваннем рыбаў паразітамі. Аднак толькі цяпер атрымалася даказаць, што рыбы здольныя прыцягнуць да ачысткі вадаплаўных птушак. Яшчэ адзін від птушак, які быў адзначаны каля рыбаў-сонцаўхутчэй за ўсё з той самай мэтай – шэры буравеснік (Puffinus griseus).
Рыба-сонца (Mola mola) – самая вялікая з костных сучасных рыб, дасягае нават 2,7 м у даўжыню і вагі ў 2300 кг.
Лайсанскія альбатросы – шырока распаўсюджаны від у паўночнай частцы Ціхага акіяну, папуляцыя якога ацэньваецца ў больш за 1.180 тысяч птушак, аднак від аднесены да амаль пагражаемых (Near Threatened by BirdLife International) з-за таго, што ў гістарычны час яго колькасць моцна змяншалася.
Крыніца:
Abe, T, Sekiguchi, K, Onishi, H, Muramatsu, K and Kamito, T. 2012. Observations on a school of ocean sunfish and evidence for a symbiotic cleaning association with albatrosses. Marine Biology DOI 10.1007/s00227-011-1873-6
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак з www.animal-unique.blogspot.com
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
biot - 31.01.2012 - 22:46
По-русски эта рыба называется
По-русски эта рыба называется Рыба-Луна. Английское название - Sunfish.