У шосты раз адзін з самых папулярных у Сеціве сайтаў бёдуотчараў, на які штодзень заходзіць ад 6 да 11 тысяч чалавек, падвёў вынікі свайго фотаконкурсу на лепшы здымак птушкі.
За папярэднія гады склалася традыцыя адбору лепшых здымкаў штотыдзень дзякуючы галасам карыстальнікаў, а ўжо 53 лепшыя здымкі разглядае потым Журы.
У Галерэі сайту цяпер назапашаны амаль 213 тысяч здымкаў, на якіх адлюстраваныя 4056 відаў.
Найбольш папулярнымі відамі, размешчанымі ў Галерэі сайту ў 2011 годзе, сталі:
1. Балотная сава Short-eared Owl (666 здымкаў)
2. Амялушка Waxwing (575)
3. Палявая падкаменка Northern Wheatear (486)
4. Звычайны зімародак Common Kingfisher (484)
5. Зв. пустальга Common Kestrel (468)
6. Сняжурка Snow Bunting (456)
7. Шэрая чапля Grey Heron (451)
8. Сіняя сініца Blue Tit (417)
9. Шуляк-карагольчык Sparrowhawk (397)
10. Чубатая коўра Great Crested Grebe (386)
Аднак пераможцам было прызнанае выдатнае фота маладога самца сокала-шулёнка, які правёў некалькі тыдняў у графстве Нарфолк у Вялікабрытаніі. Тэхнічная інфармацыя:
Canon EOS–1D Mark II camera
Canon 400 f/5.6 lens
ISO 400
Shutter Speed 1/500 second
Aperture f/5.6
Больш здымкаў, якіяі атрымалі высокія балы ад Журы можна глянуць тут:
http://www.birdguides.com/webzine/article.asp?a=3088
Паводле www.birdguides.com (тэкст і здымкі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ