"Магія дзікай прыроды Беларусі" пашырае кола сваіх прыхільнікаў

 Сёння адбылася ўрачыстая прэзентацыя вынікаў нашага супольнага з выдавецкай ініцыятывай "Гарадзенская бібліятэка" і Гродзенскім гарадзкім аддзяленнем РГА "Таварыства беларускай школы" фотаконкурсу ў выглядзе шыкоўнага календара на наступны год са здымкамі-пераможцамі.

На сустрэчы, якая адбылася ў рамах Дзён Святога Губерта - апекуна Горадні, прысутнічала каля 50 чалавек самага рознага ўзросту. Пачалася яна кароткімі ўступнымі словамі галоўных саарганізатаарў з тлумачэннем мэтаў фотаконкурсу і прадстаўленнем вынікаў. 

Выступае Эдвард Дмухоўскі, прадстаўнік "Гарадзенскай бібліятэкі"

Амаль 100 фотаздымкаў з усіх чатырох намінацый: "Магія дзікіх птушак", "Магія дзікіх жывёл", "Магія МакраСвету" і "Магія краявідаў" якія атрымалі найвышэйшыя аценкі ад міжнароднага Журы, былі прадстаўлены ў адмысловай прэзентацыі, якую падрыхтаваў Яўген Сліж, мадэратар нашага сайту, а прадставіў Сяргей Саковіч.

Пасля гэтага каманды гледачоў рознага ўзросту з завязаныма вачыма малявалі Ўдода - Птушку 2013 году ў Беларусі:

Удоды атрымаліся рознага памеру, але ўсе трымалі ў дзюбе чарвяка:

Пасля фільміка-рэкламы штонядзельных экскурсій на птушак Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і запрашэння на іх усіх жадаючых, прысутныя атрымалі асноўны вынік фотаконкурсу - календары.

На жаль, пад час апошніх правак у календар закраліся две памылкі: пад час падзелу адзінага тэксту-подпісу Сяргея Дамброўскага для ўсіх яго здымкаў, разам з кавалкамі тэксту былі зменены тлумачальныя подпісы пад яго здымкамі з катэгорыі "МакраСвет". За гэта шчыра прыносім свае прабачэнні Сяргею і ўсім, хто будзе карыстацца календаром.

На наступным тыдні ўсе аўтары здымкаў-пераможцаў атрымаюць свае ўзнагароды. А потым календары атрымаюць і самыя актыўныя зарэгістраваныя карыстальнікі нашага сайту. Для гэтага ім трэба даслаць праз прыватнае паведамленне свой паштовы адрас і імя з прозьвішчам.

Для www.birdwatch.by падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі, здымкі аўтара

 

На гэтую тэму:

ВЫНІКІ ФОТАКОНКУРСУ “МАГІЯ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ БЕЛАРУСІ-2013 “ – ПЕРАМАГЛІ ЛЕПШЫЯ!

ЗАПРАШАЕМ НА НЯДЗЕЛЬНЫЯ БЁДУОТЧАРСКІЯ ЭКСКУРСІІ

 

 

Comments