Сёлета адзначана самая масавая інвазія соваў-бярозавак (Surnia ulula) у гэтай балтыйскай краіне за многія гады. Першыя птушкі былі адзначаныя надзвычайна рана – ажно на прыканцы жніўня. Гэта прыкладна на два месяцы раней, чым першыя рэгістрацыі ў іншыя гады.
Да канца лістапада адзначаны ўжо 32 розных савы, хаця нават у вельмі добрыя папярэднія гады не рэгістравалася больш 10 асобін бярозавак за сезон. Некаторыя турыстычныя кампаніі нават прапануюць паглядзець на гэты залётны з поўначы від еўрапейскім бёдуотчарам.
Паводле агляду, падрыхтаванага Uku Paal (Hirundo 25 (2012)), за перыяд зімаў 1996/97–2011/12 гг. у Эстоніі вядома пра як мінімум 76 асобін гэтага віду, ўключна з восеньскімі і вясновымі мігрантамі. Найбольш масавыя залёты адзначаны ў зімы 2002/03, 2005/06, 2009/10, 2010/11 і 2011/12 гг. Ніводнай бярозаўкі не назіралі ў зіму 2000/01 гг. Большасць птушак адзначана ў перыяд з лістападу па студзень. Аднак былі і вераснёўскія і нават познесакавіцкія совы. Тыя самыя асобіны могуць знаходзіцца на тым самым месцы параўнальна доўга – 11 птушак назіраліся больш за месяц. Усе совы сустракаліся выключна па адной.
Паводле www.estoniannature.blogspot.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Залёты соваў-бярозавак адзначаны сёлета таксама, напрыклад, у Польшчы, Германіі і ва Ўкраіне. Для Беларусі ў 2013 г. вядомы толькі адзін выпадак – сава-бярозаўка пасля атак крумкачовых была падабраная на зямлі на тэрыторыі аднаго з дзіцячых садкоў у Гродна і перадзена ў мясцовы заапарк. Пасля праверкі яе кандыцыі было вырашана заставіць яе ў Гродзенскім заапарку.
Здымак Томаша Кулакоўскага
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ