Шаноўныя сябры!
Сардэчна віншуем Вас з Новым годам! Як звычайна, пачатак новага году сымбалізуе пачатак новага радзелу нашай дзейнасці, накіраванай на папулярызацыю назіранняў за птушкамі ў Беларусі і беларусаў па ўсім Свеце.
А праз любоў да птушак мы спадзяемся актывізаваць дзеянні па захаванню іх асяроддзя: найперш, прыродных біятопаў і экасістэм. Для таго, каб яшчэ раз нагадаць пра прыгажосць нашай прыроды, мы, разам з нашымі партнёрамі па правядзенню фотаконкурсу “Магія дзікай прыроды Беларусі” выданню аднайменнага календара на гэты, 2014 год (выдавецкай ініцыятывай “Гарадзенская бібліятэка” і Гродзенскім гарадзкім аддзяленнем РГА “Таварыства беларускай мовы”) вырашылі зрабіць падарунак для ўсіх нашых карыстальнікаў: з сённяшняга дня і да канца студзеня Вы можаце бясплатна спампаваць макет календара ў фармаце А3 ў выглядзе файла .pdf (19,5 Мб).
Спасылка на файл тут:
files.mail.ru/558476F29C3642FE9064FB66B788C975
Макет можна самастойна раздрукаваць на каляровай друкарцы і/ або выкарыстоўваць у якасці прыгожага календара у лічбавым выглядзе на кампутары.
Нагадваем, што самыя актыўныя нашы зарэгістраваныя карыстальнікі атрымаюць друкаваную версію календара на працягу першай паловы студзеня бясплатна па пошце.
Будзьма разам – так мы зможам зрабіць больш карыснага для нашай прыроды, птушак і людзей Беларусі!Прыклад старонкі календара са Студзенем:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Falcon - 02.01.2014 - 15:26
Дарэчы, вялікі дзякуй за
Дарэчы, вялікі дзякуй за каляндар, атрымаў яго, мабыць, тыдні тры таму. Красуецца цяпер на сценцы ^_^
Sirena - 02.01.2014 - 23:44
Дзякуй за віншаванні! З
Дзякуй за віншаванні! З Новым Годам! Каляндар атрымаўся прыгожым!
svetlana vranova - 06.01.2014 - 06:22
In reply to Дарэчы, вялікі дзякуй за by Falcon
Yavorets T - 06.01.2014 - 22:18
Всех с праздником Рождества
Всех с праздником Рождества Христова! Всего самого-самого светлого!
Вы КЛАССНЫЕ!:)))
Harrier - 26.01.2014 - 00:56
In reply to Дарэчы, вялікі дзякуй за by Falcon
Цікава, што "ідэя пайшла ў
Цікава, што "ідэя пайшла ў народ":
http://wildlife.by/node/27572
Толькі год чамусьці пачнецца там з лютага?