Распрацавана адмысловая праграма па вяртанні тупікоў (Fratercula arctica) на гнездаванне на востраў Рэмзей (Ramsey Island), які ляжыць недалёка ад узбярэжжа Ўэлсу (Вялікабрытанія). Адным з галоўных яе кампанентаў з’яўляецца прайграванне запісаў галасоў гняздуючых птушак. Акрамя гэтага, ў розных месцах расстаўлены пластыкавыя тупікі-манекены.
Тупікі зніклі з вострава яшчэ ў ХІХ стагоддзі з-за таго, што ўсё больш пацукоў пачало збягаць на зямлю з караблёў. Праз некалькі год гэтыя грызуны вынішчылі гняздуючых на скалах птушак. У сваю чаргу 14 год таму пацукі нарэшце былі цалкам вынішчаныя на Рамзеі, аднак дагэтуль былыя віды птушак не вярнуліся гнездаваць на востраў.
Хаця ў мінулым годзе 4 тыдні прайгравання галасоў не дала выніку ў выглядзе гняздуючых тупікоў, аднак некалькі разоў птушкі былі адзначаныя на скалах пад дынамікамі, а аднойчы ажно 8 асобін прызямліліся сярод пластыкавых сабраццяў.
Сёлета прайграванне гукаў гняздуючых тупікоў запланавана на ўвесь сезон. Таму навукоўцы спадзяюцца, што ў гэты раз гэта можа дапамагчы аднаўленню гнездавой калоніі.
Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры ВінчэўскіЗдымак Анджэя Смалінскага
На гэтую тэму:
ПТУШЫНЫЯ МАНЕКЕНЫ ДАПАМОГУЦЬ РЭАЛЬНЫМ ПТУШКАМПАСПЯХОВЫ ПРАЦЯГ ГРАНДЫЁЗНАГА ПРАЕКТУ ПА ЎЗНАЎЛЕННІ ПРЫРОДНЫХ ЭКАСІСТЭМ НА ВОСТРАВЕ МАНА
НЕ ТОЛЬКІ НА СУШЫ, АЛЕ І Ў МОРЫ
АЎДЗІТ АНГЛІЙСКАЙ ПРЫРОДЫ – ПРАПАЛІ 500 ВІДАЎ!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Andrzej Smolinski - 08.05.2014 - 00:12
Brakuję tylko że to moje
Brakuję tylko że to moje zdjęcie. Ale się nie gniewam :). Serdecznie pozdrawiam
Harrier - 08.05.2014 - 19:13
In reply to Brakuję tylko że to moje by Andrzej Smolinski
Andrzej, przepraszam bardzo!
Andrzej, przepraszam bardzo! Juz podpisalem ze Twoje.