АПБ шукае мэнэджэра праектаў у Мінскі офіс

 Назва пасады: Мэнэджэр праектаў.

Месца працы: Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ), г. Мінск, вул. Парніковая, 11

 

Тэрмін кантракту: 1 год з магчымасцю падаўжэння

 

Сферa адказнасці:

 

Адміністраванне і фінансавае кіраванне праектамі.

 

Удзел у планаванні і агульны кантроль выканання праектных мерапрыемстваў.

 

Складанне тэхнічных заданняў для экспертаў і кансультантаў, каардынаванне іх працы.

 

У цесным супрацоўніцтве з ключавымі партнёрамі распрацоўка праектных заявак, складанне бізнэс-планаў.

 

Пастаноўка мэт і задач праектаў.

 

Азначэнне рызык і распрацоўка стратэгій іх мінімізацыі.

 

Узаемадзеянне з ключавымі партнёрамі: Мінпрыроды, НАН Беларусі, ПРААН, міжнародныя арганізацыі і фонды.

 

Арганізацыя і правядзенне працоўных сустрэч, семінараў.

 

Падрыхтоўка інфармацыйных матэрыялаў (друкаванай прадукцыі, прэзентацый, выступаў) з мэтай папулярызацыі праекту.

 

Патрабаванні да кандыдатаў:

 

Досвед адміністрацыйнага і фінансавага кіравання міжнароднымі праектамі не менш 2-х гадоў.

 

Самастойнасць і мэтанакіраванасць.

 

Камунікабельнасць, прыстойнасць.

 

Валоданне ангельскай мовай не ніжэй узроўня В2 (паводле Common European Framework of Reference for Languages )

 

Адукацыя: вышэйшая (эканамічная, тэхнічная, фінансавая, біялагічная, геаграфічная, экалагічная).

 

Веды і досвед працы ў прыродаахоўнай сферы будуць з'яўляцца дадатковай перавагай.

 

  Заработная плата: 8 000 000 - 11 000 000 (усталёўваецца па выніках сумоўя)

 

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць рэзюмэ і матывацыйны ліст на англійскай мове на адрас hrm@ptushki.org не пазней 20 чэрвеня 2014 года.

 

У рэзюмэ неабходна далучыць кантактную інфармацыю 2 чалавек, якія могуць, у выпадку неабходнасці, даць рэкамендацыі. Самі рэкамендацыі падаваць не патрабуецца.

  

Кандыдаты, якія пройдуць папярэдні адбор, будуць запрошаныя на сумоўе, якое адбудзецца ў Мінску ў канцы чэрвеня 2014 года.

 

Паводле www.ptushki.org