Лепшыя здымкі "Магіі дзікай прыроды Беларусі-2014" за красавік

Мы вельмі рады паказаць фотаздымкі-фіналісты нашага фотаконкурсу за красавік. Як і раней, лепшыя фоты вызначаюць балы, пастаўленыя здымкам нашымі зарэгістраванымі карыстальнікамі.

Найбольш моцная канкурэнцыя - як заўсёды - адбывалася паміж здымкамі ў катэгорыі "Магія дзікіх птушак", у Топ-10 якой трапілі сапраўды наймацнейшыя работы.

Сярод іх пяць вельмі якасных і цікавых здымкаў звычайных відаў птушак, зробленых Мікалаем Вераб'ём з Любані -пераможцам мінулагодняга конкурсу, на якіх:

 самец зелянушкі,

 

 самец звычайнай стрынаткі,

 

 самка вялікага дзятла з самцом чорнага дразда на заднім плане,

 

 сіняя сініца 

 

 і самец чорнага дразда. Гэтыя здымкі яшчэ раз паказваюць, што нават самыя звычайныя віды птушак вакол нас могуць выглядаць выключна прыгожа і незвычайна ярка на фатаграфіях майстра.

 Сярод гэтай кампаніі птушак цікава глядзіцца фота ружовага пелікана - віда, які залятае ў нашу краіну нават не штогод, але сёлета знаходзіцца на рыбгасе "Волма" пад Мінскам прыкладна з паловы красавіка:

 Здымак зроблены Аляксандрам Вінчэўскім з Мінска.

 Як прыгожы зімовы ўспамін можна разглядаць фота касматаногага канюха Уладзіміра Янушэвіча са Слоніма:

 

З вялікай і выдатнай вясновай серыі здымкаў птушак Аляксандра Эрдмана (Полацк), у фінал з красавіка прайшлі фота цецярука:

 

 кулікоў-чарнякоў на бабровай плаціне:

 

 і самца арабка:

 

 У намінацыі "Магія дзікіх жывёл" найлепшымі сталі наступныя пяць здымкаў:

 рыжая лясная палёўка Мікалая Вераб'я;

 

вуж і лось Аляксандра Эрдмана: 

 а таксама два здымкі рэптылій, зробленыя Уладзімірам Пенькевічам са Смілавічаў у Палескім эколага-радыялагічным запаведніку:

 гадзюкі

 

 і порсткай яшчаркі.

У намінацыі "Магія МакраСвету" Топ-5 выглядае наступным чынам:

 

 Здымак вадзянога клапа з вельмі філасофскай назвай "Усё застаўляе свой след" Аляксандра Эрдмана;

 

 квітнеючы балотны мірт Мікіты Львова са Стаўбцоўшчыны,

 

 і сон-трава Юрыя Емельянава з Мінска.

З намінацыі "Магія краявідаў" у фінал трапілі тры здымкі Д.Самусева:

 

 "Туманная раніца", 

 "Хутка навальніца"

 

 і "Пясчаная каса на р.Проня"

 Сонечнае гала над рыбгасам "Трэмля" Аляксандра Шэўчыка з Калінкавіч,

 

і "Першабытны лес" у пойме Нёмана Юрыя Емельянава. 

 Дзякуем усім удзельнікам фотаконкурсу і тым, хто знайшоў час паставіць балы конкурсным здымкам  і пакінуць свае ўражанні ад іх у каментарах.

 Віншуем аўтараў здымкаў-фіналістаў і нагадваем, што ў другім этапе фотаконкурсу ўсе фатаграфіі, якія трапілі ў фінал, будуць яшчэ раз ацэньвацца міжнародным Журы. Па тры здымкі з кожнай з чатырох намінацый, якія  атрымаюць найвышэйшыя адзнакі, будуць надрукаваныя ў насценным календары на 2015 год.

 Фотаконкурс "Магія дзікай прыроды Беларусі - 2014" праводзіцца сайтам "Птушкі штодня" (Вirdwatch.by), Гродзенскім абласным аддзяленнем АПБ і турфірмай "ПерэгрынусКомпані"  (www.peregrinus.by).  

 Палажэнне аб фатаконкурсе ТУТ

 Вынікі падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

 На гэтую тэму:

 "МАГІЯ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ БЕЛАРУСІ-2014" - ЗДЫМКІ-ФІНАЛІСТЫ САКАВІКА

ЛЮТАЎСКІЯ ВЫНІКІ ФОТАКОНКУРСУ "МАГІЯ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ БЕЛАРУСІ -2014" 

СТУДЗЕНЬСКІЯ ВЫНІКІ ФОТАКОНКУРСУ "МАГІЯ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ БЕЛАРУСІ- 2014" 

 ВЫНІКІ ФОТАКОНКУРСУ “МАГІЯ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ БЕЛАРУСІ-2013 “ – ПЕРАМАГЛІ ЛЕПШЫЯ!

 СТО ЛЕПШЫХ ЗДЫМКАЎ ФОТАКОНКУРСА "МАГІЯ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ-2013"