Як вялікія савукі загнездавалі ў цэнтры Гродна і што з гэтага атрымалася + VIDEO

Тое, што вялікія савукі (Mergus merganser) не толькі зімуюць у добрай колькасці, але як мінімум апошнія гады гняздуюць недзе на Нёмане ў межах Гродна, пацверджваюць штогадовыя назіранні самак з ужо падрослымі птушанятамі, якія з канца мая адзначаюцца на рацэ. Аднак дзе канкрэтна гэтыя самыя вялікія еўрапейскія качкі знаходзяць дуплы або норы адпаведных памераў, у якіх і будуюць з уласнага пуху свае гнёзды, дагэтуль заставалася невядомым. І так бы яно і цягнулася, каб не простыя гарадзенцы, якія не толькі заўважаюць незвычайных дзікіх птушак у горадзе, але і гатовы ім дапамагчы ў цяжкай сытуацыі.

Дзякуючы працаўнікам тэлевізійнага каналу “Гродно Плюс” у наc з’явілася арыгінальнае відэа першых хвілін жыцця васьмі птушанят вялікага савука. Аказалася, што зранку, калі дворнікі прыбіралі парк імя Ж.-Э. Жылібера, які знаходзіцца ў самым цэнтры гораду, яны сталі сведкамі дэсантавання на зямлю самкі і вывадка з вертыкальнага дупла высокага ясеня, з вышыні ў 9-10 метраў!

Вось як выглядае дупло і гэтае дрэва:

дупло вялікага савука

ясень з дуплом

Дрэва знаходзіцца ў парку недалёка ад атракцыёнаў і сцежак, па якім тут праходзяць сотні ці тысячы людзей штодня:

дрэва савукоў

Як бачна з відэа, потым дворнікі абаранялі маму і яе малых ад шэрых варон да рэчкі Гараднічанкі, якая працякае праз парк. Рачулка тут неглыбокая і хутка бяжыць у вялікую трубу, якая пракладзена не менш 100 м пад плошчай Леніна. 

Гараднічанка ў парку Жылібера

А перад трубой – невялікі парог-перакат на рэчцы.

Гараднічанка і труба

Вось ён зблізу:

перакат у трубы

І тут праблемы самкі і вывадка не скончыліся, а хутчэй пачаліся. Вось сведчанне аднаго з гарадзенскіх блогераў:

“…И вот с этого перепада падает один утёнок.

Мы этого не видели, рассказ со слов непосредственных свидетелей. Утка прыгает за ним, и, естественно, все остальные утята немедленно следуют за ней. Утка пытается посадить их на спину (получается, естественно, посадить максимум пятерых) и выпрыгнуть с ними наружу, но стратегия заранее обречена на провал – надо возвращаться за остальными, а утята прыгают за ней. Она стала носиться туда-назад, спрыгивать-запрыгивать, тревожно крякать...

Я эти странные утиные телодвижения наблюдал издалека. То, что утята упали вниз, я понял сразу, но что туда надо бежать и спасать утят, как-то не сообразил.

Короче, когда я пришёл, утят утянуло сквозь решётку под мост, и даже утка последовала за ними. Утка была видна и активно призывно крякала, а вот утята – не видны. Через какой-то время, утка пролезла сквозь решётку назад и улетела, но временами возвращалась – очевидно, искала утят по окрестностям.

Присутствующие люди, оказывается, на тот момент уже вызвали МЧС. Приехали ребята, спустились в воду, с фонарём светили за решётку, но срывать решётку или замок на калитке не решились. Звонили кому-то, но толку – чуть. Через время посветили за решётку ещё раз, и сказали, что на этой стороне их нет, и уехали.

Утка, надо сказать, тоже куда-то пропала. Мы подумали и отправились в так называемую "Швейцарскую долину", где из канализации снова на поверхность вырывается этот самый ручеёк, образуя широкую, и, похоже, даже глубокую, заводь.

А там эта утка и один спасшийся утёнок!

Однако же, оказалось, что МЧСники тоже уехали не домой, а на эту сторону. Мы сказали им про утку, и двое отважных героев отправились в канализацию. Спустя, опять же, какое-то время, они вернулись и один из них нёс в каске трёх утят.

Ребята сказали, что везде дальше решётки, и, самое главное, никто не пищит больше. Такие дела. И вот, сотрудник МЧС отправился выпускать утят, и счастливые малыши рванули к маме. Кстати, я никогда не подозревал, насколько быстро плавают утята.

супрацоўнік МЧС выпускае качанят

самка вялікага савука з выратаванымі малымі

МЧСники уехали, но чудеса не закончились. Мы стояли, обсуждая произошедшее, и тут я заметил, что к группе "мама-утята" стремительно плывёт ещё один утёнок. Я подумал, что это один из четверых, но нет. Это был пятый.”

Такім чынам, маленькія савукі разам з мамай пераадолелі не менш 100 м ад дрэва з гняздом да Гараднічанкі пешшу! + 60 м уніз да перакату і пачатку трубы + 100 м у трубе пад плошчай Леніна + не менш 250 м да т.зв. Швайцарскай даліны + 25 у трубе пад Віленскім завулкам + каля 1000 м уніз па Гараднічанцы да Нёмана. Разам атрымліваецца не менш 1500 м у першыя гадзіны жыцця!

Спрошчаны маршрут, які пераадолелі савукі на мапе з ГугльЗямля:

падарожжа савукоў да Нёмана

З перамоваў дворнікаў на відэа можна зразумець, што гэта не першы выпадак гнездавання вялікага савука ў парку Ж.-Э. Жылібера, прычым птушкі мелі на Гараднічанцы аналагічныя праблемы і раней. Як іх вырашыць да наступнага гнездавога сезону? Што рабіць з рашоткай у пачатку трубы? Над гэтым будзем думаць ужо мы разам са спецыялістамі Гродзенскага абласнога камітэту Мінпрыроды.

Так выглядаюць зімуючыя на Нёмане вялікія савукі, якія падбіраюць сабе партнёра для гнездавання:

А так выглядаюць падрослыя птушаняты разам з самкай. Таксама Нёман, але лета 2014 году:

Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі,  фоты большага памеру, акрамя верхняй– аўтара

Выкарыстаны здымкі і тэкст з  www.dimoneverything.blogspot.com.by

 

 

 

Comments

Захватывающая история! Очень жаль трех малышей, так и не увидевших солнца... Но остальные – настоящие маленькие герои! А ведь в следующем году они уже сами смогут завести утят, было бы здорово! :)