У мінулы раз, калі я назіраў за зімародкамі (Alcedo atthis), якія зрабілі норку ў беразе рэчкі Гараднічанкі недалёка ад яе ўпадзення ў Нёман у цэнтры Гродна, таксама бачыў і здымаў толькі самку.
Яна зблізу добра адрозніваецца ад самца - у апошняга дзюба ўся чорная, у самкі паддзюб'е з больш светлай чырванаватай плямай.
У гэты ж раз я правёў у вусці Гараднічанкі прыкладна 1,5 гадзіны і за гэты час таксама не бачыў самца. Самка сама двойчы з рыбкамі залятала ў нару і аднойчы з'ела зусім малька, якога таксама злавіла яго самастойна.
На "бакене" яна адпачывала:
... і забівала рыбку перад тым, як аднесці яе ў норку:
Больш з "бакена" яна не палявала - ляцела на супрацьлеглы бераг Нёмана і шукала прысаду там.
Нёман у Гродна, 04-09-2019
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ