Так часам бывае з птушкамі, што чакаеш адну, а прыляціць-пакажацца зусім іншая. І, галоўнае, не менш цікавая!
Пасля чарговага пахаладання я здымаў сёння на чорнай бузіне розных птушак, у тым ліку і звычайную рудахвостку. Яна прылятала, праглынала ягады і адлятала, асвятляючы наваколле сваім яркім рыжым хвосцікам.
І раптам я заўважыў, як на і так ярка-рыжы спалох у цяньку на ніжніх галінках трапіў сонечны прамень, ад чаго ён засвяціўся як агеньчык! Але гэта была не самка звычайнай рудахвосткі, на якую я чакаў, а малінаўка (Erithacus rubecula)!
07-10-2019, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
vita88 - 07.10.2019 - 20:04
Вельмі прыгожа!
Вельмі прыгожа!
Harrier - 07.10.2019 - 20:32
In reply to Вельмі прыгожа! by vita88
Дзякуй - вельмі пашанцавала…
Дзякуй - вельмі пашанцавала з момантам - тут без сумневаў.