У перадапошнія суботу-нядзелю лютага ў Гродна адбылася чарговая канферэнцыя Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ пад традыцыйнай ужо назвай "Птушкі штодня".
Арганізатараў і ўдзельнікаў на гэты раз гасцінна прыняло кафэ "Мішутка" пры Гродзенскім заапарку, за што шчыра дзякуем яго кіраўніцтву. Нам было там зручна і ўтульна.
У першы дзень, згодна з праграмай, адбыліся навукова-папулярныя даклады, справаздача і абмеркаванне сытуацыі і планаў на гэты год, мы паглядзелі дакументацыйны фільм пра польскіх буслоў. Адзіным, але прыемным сюрпрызам па-за падрыхтаванай праграмай, стала бясплатная экскурсія па заапарку, якую для ўдзельнікаў канферэнцыі захапляльна правёў Віталь Гуменны.
22-02-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Здымкі найбольш актыўных удзельнікаў- ніжэй.
З прывітальным словам выступае Мікалай Чэркас, які прыехаў да нас з Белавежскай пушчы:
Удзельнікаш вітае Віталь Гуменны, сябра савета аддзялення:
Мікалай Чэркас падрабязна расказвае пра Глушца - птушку 2020 году ў Беларусі, асаблівасці яго біялогіі і праблемы:
У холе працавала персанальная фотавыстава Сяргея Чарапіцы, выдатнага гарадзенскага фотаанімаліста:
Андрэй Храмогін, Старшыня аддзялення, не толькі ўважліва слухаў выступы, але іп радставіў прэзентацыю пра вынікі дзейнасці аддзялення за мінулы год і планы на гэты:
Мікалай Гулінскі (ганаровы сябра АПБ) і Сяргей Чарапіца:
Таццяна Кажан і Віталь Гуменны - сябры савета аддзялення:
Інэса Балоціна, якая прыехала на канферэнцыю з Мазыра:
Наталья Кавалеўская, выпускніца курсаў "Асновы назірання птушак" пры Гродзенскім універсітэце Залатога веку:
Віталь Гуменны, Мікалай Чэркас і Ірына Дзямешчык:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ