Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Круцігалоўка прыляцела!

Сёння пашанцавала ў цэнтры гораду выпадкова  ўбачыць самага дзіўнага і скрытнага нашага дзятла - круцігалоўку (Jynx torquilla).

Увечары я заняў сваю пазіцыю у будынкаў былога Гродзенскага бровара і глядзеў дзе і што пералятае ці рухаецца навокал. І тут заўважыў, што нешта варухнулася сярод галінак амерыканскага клёна. Навёў туды камеру і ..  не паверыў вачам!

Сярод іх і кветак ціхенька сядзела круцігалоўка!

Варта сказаць, што месца яна выбрала для адпачынку выдатнае і каб не яе рух, я б яе не заўважыў бы.

Гэта значыць, што праз некалькі дзён мы пачуем крыкі сокала-пустальгі ў старых яблыневых садах і парках - там,дзе іх быць не павінна. А крычаць будзе .. круцігалоўка!  Гэта так яе самцы пазначаюць свае тэрыторыі. 

Вітаем на Радзіме!

12-04-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі