Лета незаўважна пераваліла на другую палову, а гэта значыць, што самыя смелыя і ўмелыя з нашых вераб'іных птушак выгадавалі другі вывадак.
І сярод іх самыя шумныя і заўважныя - вясковыя ластаўкі (Hirundo rustica).
Маладыя ластаўкі ўжо вельмі добра лятаюць, але для таго, каб паляваць на насякомых у паветры трэба пэўна лятаць выдатна - вельмі добра тут яўна замала)
Таму бацькі кормяць іх, а малыя стараюцца трымацца разам ці побач - так бацькам лягчэй знайсці іх і, напэўна, не блытаць з чужымі дзецьмі.
Яны яшчэ не ведаюць - што-хто можа быць небяспечным для іх, але як толькі пачуюць крыкі трывогі дарослых, адразу злятаюць з добрай прысады і потым, па аднаму і паступова, вяртаюцца на яе.
21-07-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ